Что открыл Короткевич?

Есть вопрос


Рисунок Олега КАРПОВИЧА


Денис Мартинович, критик:

— Караткевiч адкрыў нам тую Беларусь, якую мы не ведалi. Якая, можа, i iснавала ў рэальнасцi, але, з аднаго боку, мы на яе забылiся, з другога — яе ад нас хавалi. Адкрытая iм Беларусь — легендарная, прыгожая, шляхецкая, у якую чытачу хацелася патрапiць.

Михась Козловский, краевед, писатель:

— Караткевiч, па сутнасцi, адкрыў паралельны беларускi свет, паказаў, якой можа быць Беларусь. Бо да гэтага мы ведалi толькi Беларусь сялянскую. Яшчэ ён — першаадкрывальнiк у жанравых асаблiвасцях нашай лiтаратуры. У ёй не было нiчога падобнага да «Каласоў пад сярпом тваiм». А «Дзiкае паляванне караля Стаха», хаця некаторыя лiчаць, што гэты твор працягвае традыцыю «Лабiрынтаў» Вацлава Ластоўскага, лiчу лепшым у жанравай нiшы. Дзякуючы Караткевiчу, я палюбiў беларускую лiтаратуру. Бо да гэтага хоць i быў я «дзiця вёскi», аддаваў перавагу рускай ды замежнай.

Алесь Емельянов, поэт:

— Караткевiч адкрыў для мяне ментальнасць беларускага народа, характэрныя рысы беларуса. Асаблiва яскрава я гэта ўбачыў у рамане «Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi». Там беларус — рахманы, памяркоўны хутаранiн, зайздрослiвы, баязлiвы... I адначасова Юрась Братчык — iдэальны беларус, адважны i самаахвярны, чалавек еўрапейскага Адраджэння!

Степан Лавшук, член–корреспондент Национальной академии наук, доктор филологических наук, профессор:

— Он открыл белорусам ту Беларусь, которая должна была войти в новое столетие. Он был беззаветным патриотом, для которого Беларусь — это было все: и отец, и мать, и судьба. А еще он был государственником, славянином, и русский корень для него был очень важен. Все его творчество было направлено на единение восточных славян.

Лина Готовская, заведующая Оршанским музеем В.С.Короткевича:

— Для мяне ён адкрыў цэлы свет. Я па–iншаму пачала глядзець на людзей!.. Для яго эталонам мужчыны быў бацька, а эталонам жанчыны — матуля. Ён ведаў свой радавод з XV стагоддзя! У наш час, калi сямейныя каштоўнасцi страчваюцца, пра гэта абавязкова трэба расказваць. Дарэчы, да 85–годдзя з дня нараджэння Уладзiмiра Сямёнавiча супрацоўнiкi музея выйшлi з iнiцыятывай назваць у гонар нашага знакамiтага класiка сапраўдную зорку на небе — каб кожны мог пабачыць яе. Адпаведны сертыфiкат прадстаўнiк Мiжнароднага зорнага каталога ў Беларусi ўручыць музею 26 лiстапада.

Алесь Камоцкий, бард:

— Ён адкрыў для мяне... паэзiю. Я разгарнуў ягоны зборнiк — i нiбыта вочы адплюшчылiся. Адразу ўзяў гiтару i пачаў спяваць ягоныя вершы.

Владимир Зюзькевич, журналист, Могилев:

— Именно Короткевич показал мне, как красива, мелодична «матчына мова»!

Людмила Рублевская, писатель:

— Для мяне Караткевiч адкрыў горкi беларускi рамантызм. У ягоных герояў здольнасць ахвяраваць сабой у iмя Радзiмы i жанчыны, не чакаючы ўзнагороды, спалучаецца з незнiшчальным гумарам i самаiронiяй. Гервасiй Вылiваха ў «Ладдзi роспачы» iдзе за Смерцю ў самое пекла, весела пасвiстваючы, але носiць у сэрцы памяць пра няспраўджанае каханне... Караткевiч дарыў гонар за тое, што ты належыш гэтай зямлi, на якой жылi свае рыцары i Чароўныя дамы, вандроўныя фiлосафы i палкiя iнсургенты. Ён аднавiў паняццi годнасцi i гонару, якiя вышэй за ўсе разлiкi i iдэалогii, за якiя трэба бiцца заўсёды i да апошняга.

Владимир Степан, писатель:

— Для меня?.. Он открыл, что в Беларуси быть белорусом — это правильно!

Советская Белоруссия № 229 (24859). Четверг, 26 ноября 2015
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter