Чароўны падарунак

Супрацоўнікі КДК наведалі з віншаваннямі мінскі дом-інтэрнат № 5

Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведаліся ў госці да выхаванцаў дзіцячага дома-інтэрната № 5, што ў горадзе Мінску.

І, як і належыць напярэдадні навагодніх свят, са шчырымі віншаваннямі, добрымі пажаданнямі і падарункамі. Ад імя работнікаў кантрольнага ведамства іх уручаў старшыня КДК Аляксандр Якабсон. Акрамя набораў цукерак для кожнага дзіцяці, Камітэт дзяржкантролю падарыў дзіцячаму дому-інтэрнату чатыры вадкакрышталічныя тэлевізары, набытыя, як і ласункі, за асабістыя сродкі супрацоўнікаў ведамства.

Да пачатку святочных мерапрыемстваў кіраўнік КДК азнаёміўся з умовамі пражывання дзяцей і пагутарыў з выхаванцамі.

Камітэт дзяржаўнага кантролю ўжо не першы год праводзіць навагоднія дабрачынныя святы для дзяцей. У апошнія два гады дзяржаўныя кантралёры наведалі са святочнымі візітамі некалькі дзіцячых устаноў. Яны павіншавалі выхаванцаў Івянецкага дома-інтэрната і прэзентавалі ім 47-дзюймовы вадкакрышталічны тэлевізар і пяць аўтаматычных пральных машын. А яшчэ раней шматлікія падарункі Камітэт дзяржкантролю ўручыў выхаванцам Старадарожскага дзіцячага дома.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter