Без перакураў...

Усё менш становiцца заядлых курцоў у РВУ “Сяннорайгаз”. Яшчэ летась адмову работнiкаў ад ужывання тытуню сталi заахвочваць матэрыяльна. За адказ ад цыгарэт да асноўнай зарплаты дабаўлялася прэмiя ў суме адной базавай велiчынi. Сёлета адмiнiстрацыя РВУ “Сяннорайгаз” павялiчыла памер антынiкацiнавай прэмii да дзвюх базавых велiчынь. Практычна ўвесь калектыў газавiкоў працуе без перакураў. Эфект неа-спрэчны, бо рабочы час поўнасцю аддаецца рабоце i не псуецца дымнай атрутай.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter