Без дадатковай аплаты

У Мінску спынены трамвайны рух па вул. Чырвонай і Якуба Коласа

У Мінску спынены трамвайны рух па вуліцах Чырвонай і Якуба Коласа.

На гэтым участку пачынаецца рэканструкцыя трамвайнага палатна. Тут будзе часова курсіраваць аўтобус № 906 «ДС Карбышава — Чырвоная» з рухам па Лагойскім тракце, вулiцах Я. Коласа, Чырвонай у прамым напрамку і па праспекце Машэрава, вулiцах Куйбышава, В. Харужай, Я. Коласа, Лагойскім тракце — у зваротным.

Таксама па ўсiх днях арганізуецца праца трамвайнага маршрута «Серабранка — Трактарны завод». Адначасова павялічваецца колькасць рухомага саставу на трамвайных маршрутах № 3, № 4, № 7.

— Пасажыры са шматразовымі праязнымі дакументамi на трамвай маюць права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрута № 906 да канца красавіка гэтага года, — паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter