“Беларусь — 12 балаў!”

Сёння ў канцэртнай зале “Мінск” пройдзе акцыя ў падтрымку першых удзельнікаў ад нашай краіны ў конкурсе “Еўрабачанне-2004” – дуэта “Аляксандра і Канстанцін”, якія ўжо 3 мая адправяцца ў Стамбул. “Беларусь – 12 балаў!” – так называецца вялікі канцэрт, арганізаваны Белтэлерадыёкампаніяй, у якім разам з Аляксандрай Кірсанавай і Канстанцінам Драпезам выступяць многія беларускія музыканты і спевакі. Свае добрыя пажаданні і словы падтрымкі ў адрас нашых удзельнікаў “Еўрабачання” выкажуць таксама знакавыя асобы краіны, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter