У студзені 2015 г. у эканоміцы краіны выкарыстана 11 трлн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што ў супастаўных цэнах складае 104,5% да ўзроўню студзеня 2014 г.
У студзені 2015 г. будаўніча-мантажныя работы выкананы на 6,9 трлн. рублёў, што ў супастаўных цэнах на 17,9% больш, чым у студзені 2014 г. Удзельная вага будаўніча-мантажных работ склала 62,9% ад агульнага аб`ёму інвестыцый у асноўны капітал.
За гэты перыяд інвестыцыі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў склалі 3 трлн. рублёў, або 27,1% агульнага аб`ёму інвестыцый і 88,2% да ўзроўню студзеня 2014 г. На долю імпартных машын, абсталявання, транспартных сродкаў прыпадае 67,2% гэтых інвестыцый. З імпартнага абсталявання 25,9% набыта на тэрыторыі краiны.