Арт-агляд

На Першы Мінскi трыенале збяруцца больш за 100 мастакоў

Больш за 100 айчынных мастакоў прымуць удзел у Першым Мінскiм трыенале

23 лістапада ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» ўрачыста адкрыецца Першы Мінскi трыенале сучаснага мастацтва.

Экспазіцыя прадставіць найбольш актуальныя і прагрэсіўныя з’явы мастацтва Беларусі за апошнія 20 гадоў. Праз разнастайныя формы і напрамкі сучаснага мастацтва выстаўка пазнаёміць наведвальнікаў з жывапісам, графікай, скульптурай, фатаграфіяй, тэатрам, модай, інсталяцыямі, дызайнам і музыкай. Упершыню ў Беларусі сучаснае канцэптуальнае мастацтва будзе прадстаўлена ў такім грандыёзным маштабе.

У выстаўцы прымуць удзел больш за 100 мастакоў з усіх рэгіёнаў нашай краіны. Чакаецца прыезд замежных гасцей з Украіны, Расіі, Сербіі, што будзе спрыяць наладжванню міжнацыянальных партнёрскіх сувязей і дзелавых зносін у галіне культуры і мастацтва.

У праграме трыенале запланаваны круглыя сталы і майстар-класы, творчыя сустрэчы з мастацтвазнаўцамі, крытыкамі і аўтарамі работ, канцэрты электроннай музыкi, паказы авангардных модных калекцый, відовішчныя перформансы, выступленні эксперыментальных тэатраў.

Першы Мінскi трыенале будзе працаваць да 9 студзеня.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter