Анёл для горада

У музеі гісторыі Магілёва прэзентуюць незвычайны габелен...

У музеі гісторыі Магілёва прэзентуюць незвычайны габелен.

— Ён перадае малюнак з Кан-фірмацыйнага прывілея на гарадскія вольнасці, які быў дадзены гораду каралём Рэчы Паспалітай Янам ІІІ Сабескім у 1776 годзе, — расказаў дырэктар музея Аляксей Бацюкоў. — Невядомы мастак дапоўніў прывілей выявай анёла, які трымае ў адной руцэ сэрца Хрыстова, у другой — герб Магілёва 1661 года. А сучасную версію херувіма ў сваім габелене стварыла Марыя Несцярук. Яе работа «Анёл з гербам Магілёва» стане шыкоўным упрыгажэннем канферэнц-залы гарадской ратушы.

У час урачыстасцей таксама будзе прадстаўлены і клавесін, які нядаўна набылі для музея. На гэтым інструменце тут плануюць выконваць старажытную музыку.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter