Актрыса i паэт

Захапiла гiсторыя кахання Паўлiны Мядзёлкi i Янкi Купалы («Глупства, пане дабрадзею?», «Р» № 219 ад 22.11.2008)...

Захапiла гiсторыя кахання Паўлiны Мядзёлкi i Янкi Купалы («Глупства, пане дабрадзею?», «Р» № 219 ад 22.11.2008). Колькi ж цiкавых таямнiц у нашых любiмых творах!

Я зусiм па-iншаму паглядзела на п’есу «Паўлiнка» пасля гэтай публiкацыi, яшчэ раз яе перачытала. Мы нядаўна праходзiлi яе ў школе, але настаўнiца не расказвала нам такiх падрабязнасцей пра гiсторыю стварэння п’есы. Таму я прынесла артыкул на ўрок лiтаратуры. Аказваецца, настаўнiца таксама не ведала, што iснуе такая версiя ўзаемаадносiн памiж паэтам i Паўлiнай. Мы разам чыталi, спрачалiся, абмяркоўвалi. Спа­дзяюся, у аўтараў «Рэспублiкi» ёсць яшчэ шмат тэм, якiя б дазволiлi нам глыбей пазнаць гiсторыю беларускай лiтаратуры, па-новаму глянуць на даўно вядомыя творы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter