Адна на ўсіх перамога

Больш за чатыры дзесяткі ветэранаў Вялікай Айчыннай, цяперашнія жыхары Гомеля, атрымалі ўкраінскі медаль “Абаронца Айчыны”. Урачыстая цырымонія з гэтай нагоды адбылася ў гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Украіны ў нашай рэспуб-ліцы Пятра Шапавала, старшыні Гомельскага аблвыканкома Аляксандра Якабсона, намесніка старшыні Раісы Ціханскай, пасла па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Беларусі Мікалая Вайцянкова. Як паведамілі карэспандэнту “Р” у абласным савеце ветэранаў вайны і працы, сёння на тэрыторыі Гомельскай вобласці пражывае каля 600 удзельнікаў баявых дзеянняў за вызваленне тэрыторыі суверэннай дзяржавы-суседкі. Іх ратны подзвіг згодна з указам Прэзідэнта Украіны будзе адзначаны падобным чынам. Як заўважыў у сваім звароце да ветэранаў Пётр Шапавал, лепшыя традыцыі франтавога братэрства, адна на ўсіх заваяваная перамога – тая моцная аснова, якая яднае і будзе яднаць нашы славянскія народы ва ўсе часы. Пажаданні паважаным людзям жыць доўга дзеля нашчадкаў і ў імя подзвіга, які імі здзейснены, прагучалі і ў пранікнёных канцэртных нумарах, падрыхтаваных для ўдзельнікаў урачыстасці работнікамі культустаноў вобласці.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter