Масква ставіць пад сумніў сучасны міжнародны парадак
31.10.2014 15:46:02
Сваю знакамітую прамову з крытыкай існуючага міжнароднага парадку Прэзідэнт Уладзімір Пуцін агучыў яшчэ ў 2007 годзе — на мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. І вось цяпер, у новай ваенна-палітычнай сітуацыі на планеце, ва ўмовах уведзеных Захадам супраць Расіі эканамічных санкцый, прагучаў яго чарговы зварот да заходніх калег. Лейтматыў гэтай праграмнай пуцінскай прамовы на Валдайскім форуме: Масква ставіць пад сумніў сучасны міжнародны парадак. Асабліва ў тым выглядзе, у якім ён быў сфарміраваны пасля заканчэння халоднай вайны і распаду СССР. Расійскі лідар упэўнены, што існуючы механізм бяспекі разбураны ў апошнія гады аднабакова — неабдуманымі і нелегітымнымі дзеяннямі ЗША. “Не мы гэта пачалі”, — канстатаваў ён. Але са сказанага ў Сочы вынікае, што “мы гэта працягваем” (уваходжанне Крыма ў склад РФ). Прычым відавочна: расіяне не будуць адгароджвацца ад ЗША і Еўропы, альбо камусьці пагражаць. Расійская Федэрацыя як моцная ядзерная дзяржава мае намер браць актыўны ўдзел у фарміраванні іншага светаўладкавання і стварэнні новых глабальных правілаў гульні. Больш за тое, яна заклікае міжнародную супольнасць да неадкладнай пабудовы новай сістэмы міжнароднай бяспекі, каб наогул не апынуцца каля ўсеагульнай бездані...
Кепскія навіны прыйшлі днямі з далёкай Амерыкі і зусім геаграфічна блізкай Эстоніі. Што зараз адбываецца з дзецьмі? Зноў чарговыя крывавыя бойні ў школах і, на першы погляд, нематываваная жорсткасць. Навучэнцы бяруць зброю, каб забіваць. І няважна якія падставы ў гэтых трагедый. Становіцца па-сапраўднаму жахліва ад навіны, як звычайны амерыканскі падлетак з горада Мэрысвіл Джэйлін Фрайберг застрэліў двух аднакласнікаў і параніў яшчэ трох. Прычым дзейнічаў ён не спантанна, а наўмысна, запрасіўшы іх у школьную сталоўку.
Не менш драматычныя звесткі прыйшлі з невялічкага эстонскага гарадка Вільяндзі: вучань 9-га класа забіў з пісталета настаўніцу, якая вяла свой урок.
Апошнім часам, на жаль, хвалі ўзброенага падлеткавага насілля сталі справай не рэдкай. Даступнасць зброі, агрэсіўнае ўспрыняцце рэчаіснасці, пэўныя псіхічныя і псіхалагічныя праблемы маладых людзей, асабліва з няўстойлівай псіхікай. З гэтым тэрмінова трэба нешта рабіць. У першую чаргу тым, хто адказвае за выхаванне, бяспеку і жыццё нашых дзяцей...
Аднак вернемся да падзей у краіне. Добрая навіна прыйшла з урада для пажылых людзей: працоўныя пенсіі грамадзян будуць павялічаны з 1 лістапада на 5,3%. І яшчэ. Наша краіна сёлета не пераходзіла на зімовы час услед за Расіяй, але пасажырам цягнікоў, міжнародных аўтобусаў і самалетаў усё ж такі спатрэбіцца заглядваць у білеты для зверкі часу адпраўлення.
Вось такія навіны. Сустрэнемся...

Ігар Савосценка, галоўны рэдактар
sav@sb.by