Званне «Чалавек года Віцебшчыны» – лепшым!
08.02.2011 18:07:04
Лепшым працаўнікам Віцебскай вобласці прысвоена ганаровае заванне «Чалавек года Віцебшчыны».
Сярод іх прадстаўнікі Шаркаўшчынскага раёна — трактаратыст-машыніст сельскагаспадарчага адкрытага акцыянернага таварыства «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс» Алег РАБІЗА, прыёмшчыца заказаў комплекснага прыёмнага пункта Германавічы камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Шаркаўшчынскі камбінат бытавога абслугоўвання» Галіна КАПЫЛОВІЧ і галоўны інспектар Шаркаўшчынскага раённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Святлана ПЯЦЬКО.
НА ЗДЫМКУ: лаўрэатаў з прысваеннем ганаровага звання віншуе старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Мечыслаў МОРХАТ.
Фота Эдуарда КОРСАКА