Збяруцца музы ў Нясвiжы
13.05.2005
Заўтра, 14 мая, юбiлейны Х фестываль камернай музыкi “Музы Нясвiжа-2005” адкрые ў старажытным горадзе Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусi пад кiраўнiцтвам Мiхаiла Фiнберга. Разам з праслаўленым калектывам удзел у iм прымуць Нацыянальны акадэмiчны народны хор iмя Цiтовiча, Дзяржаўны ансамбль танца, музычная капэла “Санорус”. Афiша двух фестывальных дзён вельмi насычаная. У праграме – канцэрты старадаўняй i сучаснай беларускай камернай музыкi, джаз, прэзентацыя кнiгi “Музы Нясвiжа.
10 гадоў разам”, дзве цiкавыя выстаўкi. Падрабязней пра тое, як адбываўся фестываль, чытайце ў блiжэйшых нумарах “Р”.