Застануцца толькi самыя надзейныя
20.01.2007 01:00:00
Такое рашэнне было прынята таму, што гэтыя банкi не выканалi задання па давядзенню памеру ўласнага капiталу да 5 мiльёнаў еўра, што магло павысiць бяспечнасць работы.
З амаль што трыццацi беларускiх банкаў права на прыцягненне ва ўклады сродкаў насельнiцтва атрымалi каля дваццацi. Дзейнасць Нацыянальнага банка ў апошнiя гады накiравана на павышэнне стабiльнасцi ў гэтай сферы. Таму адбываецца эвалюцыйнае ўзбуйненне банкаў, некаторыя не вытрымлiваюць канкурэнцыi i спыняюць сваю дзейнасць. Гэта адбылося, у прыватнасцi, з “Белкомплексбанкам”, якi Вышэйшым гаспадарчым судом быў прызнаны банкрутам i на падставе гэтага выключаны з Адзiнага дзяржаўнага рэгiстра юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.