Заўтра
04.09.2009 21:04:00
футбалісты зборнай Беларусі згуляюць з камандай Харватыі. Гэтая сустрэча будзе трансліравацца ў прамым эфіры Першага тэлеканала з 21.25.
У бліжэйшыя дні ў Палацы Румянцавых—Паскевічаў будуць ушаноўваць мільённага наведвальніка. За час свайго існавання Гомельскі палацава-паркавы ансамбль стаў уладальнікам калекцый археалогіі, абразоў, старадрукаваных і рукапісных кніг, твораў сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і жывапісу, этна-
графіі, фотадакументаў.
4 верасня на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта адбудзецца ўрачыстае адкрыццё галерэі “Гісторыя беларускай пісьменнасці”. Экспазіцыя, якая ахоплівае гісторыю беларускай пісьменнасці XI—XVII стагоддзяў, уключае рэпрадукцыі рэдкіх кніг і рукапісаў з бібліятэк Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Польшчы.
12 верасня ў Любані пройдзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2009”. Горад сустрэне лепшых хлебаробаў Міншчыны святочна ўпрыгожанымі вуліцамі і скверамі, песнямі, танцамі.