За полвека доктор сельхознаук Георгий Пискун вывел более 20 сортов картофеля

Ад бацькоў і бабуль пераняў любоў да працы на зямлі. Школьнікам цвёрда вырашыў стаць аграномам. З першага каурса ў сельгасакадэміі захапіўся эксперыментамі на даследным участку. Да тэхнікі мяне ніколі не цягнула, а раслінны свет заўжды вабіў. Сэрца кранала, калі вясною ў нашай вёсцы зацвіталі сады. А якія вакол прыгожыя краявіды! У сямнаццаці кіламетрах ад Баяраў узвышаецца Мірскі замак. Продкі былі сведкамі важных гістарычных падзей, што адбываліся там…


Каб дабіцца поспеху, аднаго таленту мала. Трэба мець інтарэс да даручанай справы. Колькі таленавітых імкнуцца адразу ўсё мець! Поспех – узнагарода працавітым. З самага пачатку навуковай дзейнасці загарэўся даручанай справай і не магу спыніцца. Душа прагне працы…

Паўстала праблема рэалізацыі бульбы ў замежжа. Экспарт яе скараціўся да 300 тысяч тон. Але для бульбяной прадукцыі рынак збыту неабмежаваны. Так што перспектыва развіцця галіны –ў перапрацоўцы сыравіны і вытворчасці насення бульбы. У рэестр унесена каля 150 сартоў, з іх трэцяя частка айчынныя. Папулярныя сарты «тэму», «лошніцкі», «аганёк», «беларускі ранні» дапоўніў сорт «журавінка». Пятую частку палеткаў засявалі ім. У апошнія гады на першы план выйшлі сарты сталовай бульбы «брыз», «скарб», «вектар», «першацвет», «маніфест», «рубін», «гарантыя», «дэльта»…

Некалькі гадоў таму сярэдняя ўраджайнасць па рэспубліцы перавышала 230 цэнтнераў клубняў з гектара. Потым паднялася да 270, а сёлета перавысіла 300 цэнтнераў з гектара…

Генетыка мае сваю мяжу. Важна адчуваць яе і не пераходзіць чырвоную лінію. У апошнія гады атрымала шырокае развіццё арганічнае земляробства. Пры апрацоўцы пасеваў прэпаратамі ад шкоднікаў і пустазелля частка хімічных рэчываў асядае на ўраджаі. Папулярным стала выкарыстанне седэратаў: пасеваў рэдзькі маслічнай, лубіна, гарчыцы, рапса, азімага жыта. Гэта дае магчымасць замяніць да 40 тон арганікі на гектар. Заворваюць седэраты звычайна ў час цвіцення, а лепш, калі з’яўляецца насенне. Яно асыпаецца і да восені прарастае. Удвая павышаецца ўрадлівасць глебы. Выкарыстанне седэратаў дазваляе атрымліваць экалагічна чыстую прадукцыю.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter