Тамара МАРЦІНОВІЧ працуе ў аддзяленні паштовай сувязі Багушэўска амаль сорак гадоў

З сябрамі не развітаюцца

Па колькасці падпісчыкаў на “Сельскую газету” аддзяленне паштовай сувязі Багушэўска лідзіруе не толькі ў Сенненскім раёне, але і ў вобласці. Тут амаль сорак сяброў выдання. Паштовае аддзяленне абслугоўвае жыхароў гарпасёлка і суседніх вёсак Ског і Рыбнае. Амаль сорак гадоў бесперапынна працуе тут шматдзетная маці Тамара МАРЦІНОВІЧ.


За ўсе гады працы на пошце яна ні разу поўнасцю не выкарыстоўвала дэкрэтны адпачынак. Ускорасці пасля нараджэння пятага дзіцяці Тамара Сяргееўна крочыла з паштовай сумкай па Багушэўску.

Паштовы ўчастак Тамары Сяргееўны ў Багушэўску і ў вёсцы Ског, да якой амаль тры кіламетры. Акрамя газет і часопісаў, пенсій і іншых выплат яна ў любое надвор’е пешшу дастаўляе сваім кліентам прамысловыя і некаторыя харчовыя тавары. Актыўна вядзе падпіску на перыядычныя выданні. На яе ўчастку больш як дзесяць пастаянных сяброў “Сельскай газеты”, і колькасць іх пастаянна павялічваецца.

subbat50@mail.ru

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter