У Варшаве адкрылася выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Якуба Коласа
04.10.2017 14:51:16
Выстава з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа гасцюе ў Музеі Уладзіслава Бранеўскага — філіяле Музея імя Адама Міцкевіча ў Варшаве. Прысвечана выстава 135-м угодкам Песняра. Як вядома, Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч) спрыяннем бацькі з маленства быў знаёмы з творамі розных пісьменнікаў, і асаблівай пашанаю карысталася імя Адама Міцкевіча. На сцяне бацькоўскай хаты, згадваў Якуб Колас, вісеў яго графічны партрэт. Пазней Пясняр пісаў: “Адам Міцкевіч — адзін з геніяльных славянскіх паэтаў. Па ахопе ўсеабдымнага таленту, па яго шырыні ён па справядлівасці займае адно з першых месц сярод паэтаў-геніяў”. Родныя Якуба Коласа, як і сам паэт, высока цанілі ды любілі таксама творчасць Марыі Канапніцкай, Генрыка Сянкевіча, Уладзіслава Сыракомлі.
Голас Радзімы № 38 (3542), чацвер, 5 кастрычніка, 2017 у PDF