Цветные 3D-принтеры, доступный коммерческий электромобиль - что еще презентовали на Республиканском конкурсе инновационных технологий
15.12.2018 09:06:02
Вера АРТЕАГА
Як камерцыялізаваць сваю распрацоўку? Спосабаў для гэтага ў нашай краіне нямала. Адзін з іх — стаць пера-можцам Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў. Дарэчы, у гэтым годзе жадаючых выпрабаваць свае сілы — больш за 150. З іх у намінацыі «Лепшы інавацыйны праект» — 60, «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» — 91. Карэспандэнт «Рэспублікі» пабывала на прэзентацыі і больш падрабязна даведалася пра некаторыя распрацоўкі.
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін адзначае, што якасць праектаў, прадстаўленых у гэтым годзе на конкурс, даволі высокая:
— Мы адышлі ад колькасці, а перайшлі да якасці. Важна, што ў конкурсе ўдзельнічае шмат моладзі, для якой гэта добрая магчымасць для старту і самарэалізацыі, стварэння інавацыйнага бізнесу, новых прадпрыемстваў менавіта ў нашай краіне.
Што тычыцца крытэрыяў для адбору конкурсных работ, паводле слоў Аляксандра Шуміліна, яны былі і застаюцца ранейшымі:
— На гэты конкурс падаюцца не ідэі, а ўжо прапрацаваныя бізнес-планы. Іншымі словамі, гэта магчымасць камерцыялізацыі навукова-тэхнічнай распрацоўкі, выхаду на рынак з гатовай прадукцыяй. Вельмі важна, што да гэтых пытанняў больш актыўна падключаецца бізнес. Напрыклад, у нас у гэтым годзе ўпершыню ў конкурсе міжнароднай навукова-вытворчай фармацэўтычнай кампаніяй «Націвіта» ўведзена дадатковая намінацыя «Біятэхналогіі і геномікі ў медыцыне і фармацэўтыцы». Дарэчы, яе прызавы фонд складзе тры тысячы долараў.
Знаёмячыся з праектамі, прадстаўленымі на конкурс, можна вызначыць найважнейшыя напрамкі развіцця навукі і тэхналогій у краіне. Так, у іх ліку пераважаюць IT-сфера, радыё- і мікраэлектроніка, біятэхналогіі і медыцына. Больш за тое, і гэта таксама павеў часу, найбольш цікавыя праекты знаходзяцца на стыку навук, калі, напрыклад, інфармацыйныя тэхналогіі, новыя рашэнні ў прыборабудаванні ўжываюцца ў медыцыне, сельскай гаспадарцы і іншых галінах, кажа Аляксандр Шумілін:
— У ліку найбольш цікавых тэм — спосаб выяўлення індывідуальных вірусных ДНК на ранняй стадыі, распрацоўка і выраб прататыпаў модульных электрамабіляў і сістэмы хуткай замены і зарадкі батарэй, 3D-прынтар з тэхналогіяй шматколернага друку — словам, усё тое, што цікава і актуальна сёння ў краіне і свеце.
Напрыклад, намеснік загадчыка аддзела кампаніі «Кейджы Імпэкс» Аляксей Пірч дакладна ведае, як стварыць даступны камерцыйны электрамабіль. Гэта актуальна, наша краіна працуе над стварэннем лінейкі ўласных аўто на батарэях. Адна з фішак Аляксея — гэта хутказамяняльная батарэя, і, адпаведна, канструкцыя кара некалькі адрозніваецца ад прывычнага варыянта. Ён пралічыў усё — аж да эканоміі за ўвесь перыяд эксплуатацыі. Плюс выдаткі на канструктарскія работы і прататыпы, індустрыялізацыю. Словам, бяры і рабі.
Вельмі цікавы праект прадставілі студэнткі Мінскага радыё-тэхнічнага каледжа Юлія і Алена Стэфняк — стварэнне інклюзіўнай кватэры для людзей на калясках і членаў іх сем’яў. Аўтары лічаць: даступнае абсталяванне павінна стварыць камфортны побыт, быць бюджэтным і прыгожым. Больш за тое, аказваецца, у нашай краіне не так шмат прадпрыемстваў, якія маглі б скласці праекту канкурэнцыю.
Хто стане пераможцам, вызначыць журы. Іх імёны прагучаць 26 снежня. Дарэчы, з 2014 года колькасць прызёраў конкурсу павялічана. Цяпер грашовыя ўзнагароды ў памеры адпаведна 60, 40 і 20 тарыфных ставак атрымае залаты прызёр, два праекты, якія зоймуць другое месца, і тры — трэцяе. Акрамя грашовых прызоў, лепшыя праекты для іх далейшай камерцыялізацыі атрымаюць сертыфікаты ў памеры 400 тарыфных ставак.
З 2010 па 2017 год удзельнікамі конкурсу стала больш за тысячу праектаў, якія прадстаўлялі ВНУ, дзяржустановы, прадпрыемствы, аўтарскія калектывы і індывідуальныя прадпры-мальнікі.
arteaga@sb.by
Сярод праектаў пераважаюць IT-сфера, біятэхналогіі і медыцына.