Яшчэ больш інфармацыі
06.12.2013
На Міншчыне будуць рэалізаваны міні-праекты ў нефармальнай адукацыі.
Яны выбраны па выніках конкурсу, арганізаванага Беларускай асацыяцыяй клубаў ЮНЕСКА, і павінны рэалізавацца ў снежні—студзені. Праект «Адукацыя дарослых у Слуцкім раёне: работа рэгіянальнай каманды» навучыць эфектыўна ўзаемадзейнічаць структуры, што маюць адносіны да адукацыі дарослых. У гэтым жа горадзе «Міласэрнасць у дзеянні» створыць інтэрактыўнае адукацыйнае асяроддзе для тых, хто займаецца сацыяльнай работай. «Капыль без межаў» разлічаны на павышэнне інфармаванасці моладзі, а «Кірмаш маладзёжных ініцыятыў» пазнаёміць з валанцёрствам юных жыхароў Барысаўшчыны.