Такатошы Мачыяма ужо чацвёрты год танцуе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры
11.08.2015 17:13:31
Такатошы Мачыяма нарадзіўся ў японскім горадзе Осака. Скончыў Акадэмію рускага балета імя А. Ваганавай у Санкт-Пецярбурзе. І вось ужо чацвёрты год танцуе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры. Нядаўна стаў яго вядучым салістам. Цяпер не без гонару гаворыць, што ў гісторыі тэатра ён першы замежнік, які атрымаў права выконваць галоўныя партыі.
Фота: Міхаіл Несцераў
Як Такатошы, ці проста Така, як называюць яго мясцовыя сябры, трапіў у беларускі балет і чаму не думае пакуль вяртацца на радзіму? Пра гэта і не толькі наша гутарка з маладым артыстам.
— Дык якім жа чынам вы апынуліся ў Мінску?
— Пасля заканчэння акадэміі ў Пецярбурзе мне прапанавалі ў тэатры толькі стажыроўку. Але мае бацькі не такія багатыя, каб мяне мець на ўтрыманні. Мне патрэбна была работа, і я яе шукаў. Пра мінскі тэатр я даведаўся ў Японіі. Там пазнаёміўся з адным танцоўшчыкам-беларусам, і ён параіў паспрабавацца сюды. Прыехаў, паказаўся, сказалі, што прымаюць у трупу.
— Вы згадалі сям’ю. Яна балетная?
— Бацькі да балета дачынення не маюць. Сястра займалася. Цяпер у яе, дарэчы, свая маленькая балетная школа ў Японіі. Наогул, маці заўсёды хацела, каб і я танцаваў. Але ў мяне вялікай цікавасці да гэтага не было. Я займаўся разам з сястрой, потым некалькі разоў кідаў. Захапіўся гадоў у 13-14. Да таго лічыў, што балет — гэта для дзяўчат. Яны прыгожыя пачкі надзяваюць і танцуюць. А хлопцы толькі іх паднімаюць, круцяць. Думаў так, пакуль не ўбачыў запісы выступленняў выдатных танцораў Анхеля Карэла, Міхаіла Барышнікава. Менавіта тады мне захацелася па-сапраўднаму вучыцца балету.
— Пасля дзясятка гадоў заняткаў рэгбі...
— Так. Мой бацька і старэйшы брат — рэгбісты. Але я гуляць заўсёды не вельмі хацеў. Потым была сур’ёзная траўма, пасля якой займацца больш не змог. Спрабаваў спрынт — бегаў на 800, 1500 метраў, талерку кідаў. Але балет усё ж перамог.
— Бацькі ганарацца вашымі поспехамі?
— Мне ніколі не гаварылі: ты малайчына, мы ганарымся. Бацька гаворыць: ну што, вядучы саліст ты — і што? Не выпендрывайся. Глядзі наперад — столькі яшчэ зрабіць трэба. Бывае, паскарджуся, маўляў, цяжка. А ён: ты сам выбраў. Працуй. Наогул, мае бацькі лічаць, каб вырасці, падняцца ўверх, трэба прайсці ўсе ступенькі і цяжкасці.
— Па доме сумуеш?
— Вядома, бо дом — самае лепшае месца на зямлі. У маіх бацькоў вельмі маленькая кватэра ў Осацы, там усім нам цесна, я заўсёды за што-небудзь чапляюся. Але гэта — родны дом, і ён лепшы.
— У Японію не збіраецеся вяртацца?
— Пакуль не. Калі б не быў артыстам балета, можа, і паехаў бы. А так мне яшчэ рана. У Японіі зусім іншая сістэма работы балетнага артыста. Там важна, колькі гадоў ты танцуеш. Мне пакуль 23 гады, і сольную партыю мне там не дадуць, нават калі танцую вельмі добра.
— Гледачы вас пазнаюць?
— Адзін раз у аўтобусе ехаў, і жанчына мне: “Вы — Мачыяма?” Я кіўнуў: так, добры дзень. Яна: “Я глядзела неяк спектакль. Што гэта быў за піруэт у вас?” А ў мяне тады сапраўды не вельмі добра атрымалася. Гавару: прабачце. А звычайна, калі пазнаюць, просяць фатаграфію, аўтограф. Прыемна, вядома. Але, па-мойму, у Мінску нашмат спакайней адносяцца да балетных артыстаў, чым, напрыклад, у Японіі. Там вакол іх ажыятаж, гледачы чакаюць пасля спектакля, наладжваюць фотасесіі і г.д. Можа, таму, што гэта зусім іншае мастацтва, не японскае, не традыцыйнае кабукі, і глядач хоча максімальна наблізіцца да тых, хто яго творыць. Акрамя таго, білет каштуе больш за 100 долараў, а то і ўсе 300. Максімум два разы ў год можна дазволіць сабе схадзіць за такія грошы на спектакль. А тут, як і ў Расіі, класічны балет — мастацтва даўно вядомае і даволі даступнае. Сёння схадзіў, праз тыдзень яшчэ раз — звычайная справа.
— Мяркуючы па цане білетаў, у Японіі вы былі б багатым чалавекам.
— Так, там добра плацяць. Але пакуль гэта не для мяне. Чаму — я ўжо гаварыў. Ды і машына, кватэра для мяне пакуль не галоўнае. Цяпер я хачу шмат працаваць, многаму яшчэ навучыцца, каб паказаць, на што здольны, і даказаць, што я сапраўды артыст вышэйшай кваліфікацыі. Каб быў свой стыль, каб гаварылі: так, як Такатошы, не танцуе ніхто. Ведаю, што гэтага цяжка дамагчыся, але калі-небудзь так і будзе. Я вельмі да гэтага імкнуся і стараюся.
— Чула, ваша сэрца занята беларускай прыгажуняй?
— Не зусім. Яна з Украіны, але танцуе тут, у Мінску. Гэта салістка нашага тэатра Яна Штангей, яна прадстаўляла Беларусь на конкурсе маладых танцораў “Еўрабачанне-2013”. Разам мы ўжо два з паловай гады.
— Можа, вяселле хутка?
— Пакуль не буду загадваць. Вось хутка скончыцца сезон, паедзем да яе на радзіму, потым — зноў да мяне, у Японіі мы ўжо з ёй летась былі. Ну а вяселле… Спадзяюся, што хутка.

Ірына Свірко