Взяла его боль.
14.11.2009 20:11:00
Помню твой голос,
Васильковые глаза,
Ты — первая любовь моя,
Забыть тебя никак нельзя.
Эти строчки написал влюбленный седовласый мужчина. Более сорока лет он хранит в своем сердце первое светлое чувство, сквозь годы и события слышит любимый голос, голос девушки с таким редким именем Фаина, фамилия, к сожалению, в памяти не сохранилась.
— В 1964—1966 годах я учился в ГПТУ № 12 города Гурьева, что в Казахстане. Там мы с Фаиной и встретились, — вспоминает житель Слуцка Анатолий Сергеевич Болозь. — Она любила меня. И я ее любил, но понял это лишь спустя столько лет. А тогда из-за пустяка отвернулся от Фаины.
В юности воспринимаешь все по-другому. Вместо того чтобы разобраться, рубишь с плеча. Пустяк кажется трагедией. А помирится гордость не позволяет. Так и расходятся люди, самой судьбой предназначенные друг для друга. Пристают к другому берегу, чтобы только через годы понять, что первый-то и был родным, а все, что после, чужое.
— Спустя много лет я оправдал ее, но не стал искать, — рассказывает Анатолий Сергеевич. — Хотя, бывало, ни с того, ни с сего думал о ней. Когда был предпринимателем и ездил в Москву за товаром, почему-то всегда “стрелял” глазами по толпе, очень хотелось встретить Фаину.
Однажды мужчина лежал в больнице. Его должны были оперировать. Проснулся в два часа ночи, а мысли о Фаине. Назавтра снова ровно в два часа как бы почувствовал ее присутствие, видел ее молчаливый образ.
— Знаете, я ни одной минуты не думал об операции. Мне казалось, что все уже было. А после нее я понял, что Фаина забрала часть моей боли, — признается А.С.Болозь.
А еще своим незримым присутствием она вдохновила любимого на написание стихов. Стихотворение “Первая любовь” он написал, еще не поднимаясь с постели. Свои чувства, которые десятилетиями таились в душе, облек в слова любви, чтобы вновь проснуться ночью в радости и счастье.
— Мне было сказано: “Ты получил энергию, не бойся расходовать ее. Чем больше расходуешь, тем больше получишь обратно”, — улыбается мужчина.
С тех пор он стал искать свою Фаину. Обратился на программу “Жди меня”. Перелопатил на сайте 41 страницу с этим редким именем, но так и не нашел своей любимой. Писал в город Гурьев, но ответа не получил. И обратился за помощью на совместный проект Первого национального канала Белорусского радио и “НГ” “Помні імя сваё”.
— Хочу найти Фаину, попросить прощения за разбитую мною любовь и поблагодарить ее за необъяснимое участие в своем выздоровлении, — полон оптимизма Анатолий Сергеевич.
Возможно, ему смогут помочь белорусы, которые тогда учились и работали в Казахстане, в частности в Гурьеве. А заодно вспомнят свою молодость и встретятся. Ведь только в Слуцке, припомнил Анатолий Сергеевич, живут Александр Лисок, Анатолий Гусев, Николай Луцевич, Владимир Степанов, Вера Пенязь, Екатерина Туровец и другие. Затерялись в пространстве Иван Басалай, Николай Буян, Николай Койпиш, Владимир Микуло, Анатолий Семенов. А также две подружки Надя и Фаина, об одной из которых много лет грезит А.С. Болозь.
Я не знаю,
В городе ты иль в деревне,
С мужем или одна,
Богата или бедна,
Здорова или больна,
Но я ищу тебя,
Чтобы прощенья попросить
И поблагодарить,
Что ты видением пришла,
От боли меня спасла,
Что научила ты любить
И по-другому жить.
Мы очень надеемся, что Фаина сердцем услышит эти безыскусные строчки, написанные только для нее, и отзовется.
Дарагія сябры
“Хачу адшукаць сяброў маёй маладосці. Іван НІКАНЕНКА, прыкладна 1931—1932 года нараджэння, ураджэнец Днепрапятроўскай вобласці (Украіна). Мы пазнаёміліся, калі я была студэнткай інстытута замежных моў (факультэт французскай мовы) у горадзе Горкім (зараз Ніжні Ноўгарад). Іван тады быў курсантам ваеннага вучылішча. Калі я паехала на педагагічную практыку ў свой раённы цэнтр Вача Ніжагародскай вобласці, Іван быў накіраваны ў Германію. На гэтым наша сувязь і абарвалася. Таксама шукаю Канстанціна ЦІБАНОВА, ураджэнца горада Самара (раней Куйбышаў). Служыў ён у 1954 годзе ў марскім флоце ў горадзе Таліне, вайсковая часць № 90238. Мы пазнаёміліся завочна, перапісваліся. З часам сувязь страцілася. Да гэтага моманту ў мяне захаваліся яго лісты і фотаздымкі. Хачу даведацца, як у маіх сяброў склаўся лёс і сустрэцца праз столькі гадоў. Вольга Міхайлаўна Едзінарава, Мінск”.
“Дапамажыце адшукаць сяброўку дзяцінства Аляксандру Феліксаўну ВЯЛІЧКА (прозвішча дзявочае). Нарадзілася ў вёсцы Новы Двор Рагаўскога сельсавета Мінскага раёна. Працавала на Мінскім аўтамабільным заводзе. Жыла ў сталічным мікрараёне Серабранка. Зараз, напэўна, на заслужаным адпачынку. Уладзімір Мікалаевіч Жылач, Мінск”.
Мроіцца, сніцца
“Дапамажыце даведацца пра лёс Мікалая МАТКОЎСКАГА. Жыве Мікалай у Малдове (Кішынёўскі раён, назву сяла не памятаю). У 1948—1950 гадах ён служыў у войску ў Шчучынскім раёне (г.п. Жалудок), у лётным батальёне. Пазнаёміліся мы незадоўга да яго звальнення ў запас. Я тады жыла ў доміку на канцы вёскі Гардзіеўцы ў цудоўнай бабулі, у якой жылі яшчэ дзяўчаты Марыя, Анастасія, Вольга і Тамара. Вечарамі збіраліся ўсе ў адным пакоі разам з бабулькай. Іншы раз заходзілі салдаты, якія прыязджалі па справах на станцыю Скрыбаўцы. Мікола адслужыў і хацеў, каб я разам з ім паехала ў Малдову. Я не адважылася, і ён паехаў адзін. Некаторы час мы перапісваліся, а потым страцілі сувязь па маёй віне. Лідзія Ціханаўна Мендзелева-Карусева, Магілёў”.
“Было гэта ў 1971 годзе. Мы з сяброўкай пайшлі на танцы. Да мяне падышоў вайсковец, капітан, і запрасіў танцаваць. Мы танцавалі, і ён спытаў, як мяне завуць. Я разгубілася і сказала не сваё, а іншае імя, зараз не памятаю, якое. Ён адказаў, што яго завуць Анатоль ПРАКАПОВІЧ і хацеў праводзіць мяне пасля танцаў, але мы з сяброўкай пайшлі апранацца і збеглі. Тады я была маладая, легкадумная. Сяброўку маю ніхто не праводзіў, і яна сказала: “Пойдзем дадому”. Я пагадзілася, а зараз шкадую пра гэта. Жыву адна. Вельмі сумую па знаёмым, хачу бачыць яго, пачуць голас. Наталля Васільеўна Васільева, Гродна”.
Апошні спачын
“Шукаю месца пахавання майго бацькі Андрэя Аляксеевіча БЕЛАГА, прыкладна 1905—1909 года нараджэння. Да вайны жыў у вёсцы Коматава Абухаўскага сельсавета Гродзенскага раёна. У час фашысцкай навалы быў расстраляны немцамі за сувязь з партызанамі. Нейкі час да гэтага знаходзіўся ў гродзенскай турме. У вёсцы ўжо не засталося людзей, у якіх можна нешта распытаць пра бацьку, а маці мая памерла. Сафія Андрэеўна Машніна, Гродна”.
“У пачатку Вялікай Айчыннай майго дзядулю Лявонція Міхайлавіча ПАШЫНСКАГА, прыкладна 1887—1889 года нараджэння, арыштавалі. Жыў ён тады ў вёсцы Крупка Лельчыцкага раёна Палескай вобласці. Мой бацька звяртаўся ў розныя інстанцыі, каб даведацца, дзе знаходзіцца магіла дзядулі, але адказу не атрымаў. Марыя Антонаўна Загадская, Светлагорск”.
“Наш бацька і дзед Іван Сямёнавіч МІХАЙЛОЎСКІ памёр 30 ліпеня 1944 года і быў пахаваны ў Гродзенскім раёне Беластоцкай вобласці ў населеным пункце з назвай Ліпск. Такое месца было пазначана ў паведамленнні, якое з часам згубілася. А ў копіі з ваенкамата месца пахавання напісана неразборліва. У Гродзенскім ваенкамаце патлумачылі, што на тэрыторыі вобласці пахавання, дзе было б пазначана прозвішча майго бацькі, няма. У Расіі жывуць тры дачкі Івана Сямёнавіча. Ад іх імя я і пішу. Дапамажыце нам адшукаць гэта месца. Вольга Мікалаеўна Волахава, Пінскі раён”.
Як высветлілася, населены пункт з назвай Ліпск ёсць на тэрыторыі Польшчы, у Аўгустоўскім павеце Падляскага ваяводства, а ў Беларусі — у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці і ў Докшыцкім раёне, што на Віцебшчыне.
Радасць сустрэч
- Людміла Міронаўна Ка-мінская часта па стану здароўя знаходзілася ў бальніцы ў вёсцы Крывошын Ляхавіцкага раёна. Яна шукала дачок Марыну Казіміраўну Камінскую, 1995-га, і Ганну Казіміраўну Камінскую, 1994 гадоў нараджэння. Яе муж Казімір Браніслававіч Камінскі памёр у 1996 годзе. Яна з дзецьмі жыла ў вёсцы Верхалессе Баранавіцкага раёна. Як паведамілі з адраснага бюро Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, дзеці Людмілы Міронаўны жывуць на тэрыторыі Брэстчыны. Іх дакладныя адрасы накіраваны маці пісьмом. Выказваем шчырую падзяку адраснаму бюро горада Брэста.
- Галіна Аляксандраўна Шапялевіч (Вадап’ян) з Ганцавіцкага раёна шукала былых аднакурснікаў, з якімі разам вучылася з 1989 па 1992 год у вучылішчы № 157 горада Ганцавічы, Святлану Іванаўну Бярылу з вёскі Дрэбск Лунінецкага раёна, Святлану Волк, Дзмітрыя Мікалаевіча Дуко і Іну Труш (яны ўсе з Баранавіч), Алену Асапрылку з вёскі Каленкавічы Камянецкага раёна, Ірыну Гаўрылаву, якая жыла ў горадзе Пушкіна Маскоўскай вобласці (Расія). Адгукнулася Алена Іванаўна Асапрылка (пасля замужжа Чэпчыц). Спадзяёмся, што адгукнуцца і астатнія былыя выпускнікі Ганцавіцкага вучылішча № 157.
- Мінчанін Аляксандр Герасімавіч Крываль узгадаў сваіх аднакласнікаў. У 1967 годзе Слуцкі раённы дзіцячы дом зачынілі, і ўсіх дзяцей размеркавалі па Саюзе. Тады дзіцячы дом знаходзіўся на вуліцы Валадарскага, 166, дырэктарам быў Пётр Афанасьевіч Канцавы. Аляксандр Герасімавіч захацеў пабачыць аднакласнікаў, з якімі разам жыў у дзіцячым доме, а потым вучыўся ў 5-й слуцкай школе (1960—1967 гады). Гэта Люба і Мікалай Ермачэня, сёстры Вера і Надзя Радзюк, Лідзія Станкевіч, Ліля Мацейка, Віктар Назараў, Сяргей і Мікалай Рэйзманы, Міша і Зіна Леановічы, Ала Варона, Яўгенія Міхневіч, Ніна Стасевіч і многія іншыя. Адразу адгукнуліся браты Мікалай Васільевіч і Сяргей Васільевіч Рэйзманы. Затым напісалі дзве сястры са Слуцкага раёна: Аляксандра Цімафееўна Кобзева (Цімохава), 1957 года нараджэння, і Людміла Пятроўна (да ўдачарэння Журанская, Цімохава-Календа, пасля Пятровіч), 1959 года нараджэння. Яны ў 1962—1963 гадах былі ў гэтым дзіцячым доме. А нядаўна прыйшоў ліст ад Тамары Мікалаеўны Бохан з Гомеля.
- Нашы калегі і мы расказвалі, што ў год 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Інтэрнэце на сайце КДБ, “Народнай газеты”, абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарадскога Савета апублікаваны спісы савецкіх ваеннапалонных — ураджэнцаў Беларусі. У такім спісе дачка Ніна Мікалаеўна Бодрык з Маладзечанскага раёна знайшла звесткі пра месца пахавання свайго бацькі Мікалая Адамавіча Бодрыка.
- Мінчанка Людміла Сцяпанаўна Збароўская (Самсонава) 51 год таму закончыла школу № 12 на вуліцы Мяснікова ў сталіцы. Школа спачатку была жаночай, а пазней іх аб’ядналі з хлопцамі з 42-й школы. Таму ў класе было большасць дзяўчат. Людміла Сцяпанаўна на працягу ўсяго часу навучання была старастай. У 1958 го-дзе 10 А клас скончыў школу. Амаль кожны год 10—13 дзяўчат збіраюцца разам, а на наступны год хочуць сабрацца ўсім классам і прасілі адгукнуцца Святлану Сяляву, Галіну Эрдман, Іну Іскрыцкую, Маю Шумоўскую, Любоў Іванову, Зінаіду Ласкевіч, Людмілу Качаткову, Лідзію Гілярэвіч, Валянціну Міхалковіч, Зінаіду Касцяеву, Ніну Зіміну, Нэлу Марусенкаву, Галіну Хоціну, Ніну Лосеву. Адгукнулася Валянціна Антонаўна Міхалковіч (Нікіціна) з Мінска.
- Уладзімір Мікалаевіч Пратасеня з пасёлка Лясны Мінскай вобласці ўзгадваў, што ў маі 2010 года споўніцца сорак гадоў, як яны з сябрамі звольніліся з воінскай службы ў запас. Служыў ён у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Скончыў школу малодшага каманднага саставу ў горадзе Катоўску Адэскай вобласці, вайсковая часць № 77895 “Л”. Пазней яго накіравалі служыць у Івана-Франкоўскую вобласць (горад Каламыя, вайсковая часць 81671 “П”, вёска Крыватупы). З ім служылі хлопцы дванаццаці нацыянальнасцей. Вельмі сябравалі. Пасля заканчэння службы раз’ехаліся па ўсёй планеце. Зараз яны ўжо ветэраны ракетных войскаў і перадаюць свой вопыт і навыкі маладому пакаленню. Ён шукаў таварышаў па службе, каб усім разам сустрэцца ў Маскве 19 чэрвеня наступнага года. Гэта беларусы Дзмітрый Панамароў (Салігорск), Сяргей Іванавіч Шаўроўскі (вёска Мыслевічы Маладзечанскага раёна), Яўген Бірукоў (Гомель), Пётр Іосіфавіч Свінко (вёска Меркулавічы Чачэрскага раёна), украінцы Юрый Люхнін (горад Горлаўка Данецкай вобласці), Валерый Феафанавіч Ксенафонтаў (горад Жданаў), Аляксандр Дзям’янаў (горад Дакучаеўск,) Аляксандр Тэлер (горад Шапятоўка Хмяльніцкай вобласці), а таксама хлопцы з Расіі, Малдовы і Казахстана. Патэлефанаваў Сяргей Іванавіч Шаўроўскі з Маладзечна.
- Мінчанка Таццяна Мікалаеўна Гумен шукала школьную сяброўку Алу Аляксандраўну Грамовіч (Сцепанян), яе брата Аляксандра і сястру Іну. Таццяна Мікалаеўна расказала, што ім цяпер з сяброўкай Алай прыкладна па семдзесят гадоў. У 1954 годзе яны закончылі Крупіцкую СШ. Потым Ала паступіла вучыцца ў медыцынскі інстытут, а Таццяна — у педвучылішча імя Крупскай. Яна з сяброўкай падтрымлівалі сувязь, пакуль не раз’ехаліся на працу. З той пары адна пра адну нічога не ведаюць. Пра сям’ю вышукваемых расказала Рэгіна Аляксандраўна Сямёнава з Мінска. Адгукнуўся і Аляксандр.
Родныя людзі
“Шукаю свайго пляменніка Аляксандра Аляксандравіча БОЙКУ, 1956—1958 года нараджэння, сына брата Аляксандра. Я яго ніколі не бачыла. Маці яго Галіна Фёдараўна — украінка і не захацела жыць у Беларусі. Паехала з дзіцем ва Украіну, у Чаркаскую вобласць. Магчыма, маці запісала пляменніка на сваё прозвішча Качанаў (ці Качаноў). Ніна Піліпаўна Бойка, Мінск”.
Радыёпраграма “Помні імя сваё” выходзіць у эфір на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё ў нядзелю ў 18.00 і ў сераду ў 21.00.