Выдатная школа
23.10.2008 21:00:00
Педагагічны факультэт Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы адзначыў 50-годдзе.
Дыпломы педагогаў тут атрымалі тысячы чалавек. Многіх з іх лёс раскідаў па ўсім свеце, нямала спецыялістаў працуе ў Расіі. Сярод вядомы выпускнікоў — Ірына Сцяпанаўна Нячай, народны настаўнік СССР, на свята яна прыехала з Калінінграда. На запрашэнне прыехаць на юбілей у горад свайго юнацтва яна адгукнулася з радасцю. З цеплынёй Ірына Сцяпанаўна згадвала гады вучобы ў Гродне, сваіх педагогаў.
Педфак у Гродне, на якім рыхтавалі настаўнікаў пачатковых класаў і метадыстаў дашкольных устаноў з вышэйшай адукацыяй, быў адным з першых у СССР. Раней, заўважым, такіх педагогаў выпускалі толькі вучылішчы. Цяпер на гродзенскім педфаку вучацца амаль 1300 студэнтаў, апошнія 15 гадоў калектыў узначальвае доктар навук, прафесар Віктар Таранцей.