Вястун вясны
18.03.2009 01:00:00
Вось гэты фрагмент падання якраз і тлумачыць сэнс таго рытуальнага дзеяння, калі спечаных на Саракі “жаўранкаў” клалі на падаконнік і аддавалі дзецям, каб якраз яны і зазірнулі ў будучыню гэтага года.
• Вясковыя хлопчыкі нанізвалі “птушачак” на дубчыкі, беглі па вуліцы і гукалі вясну песнямі-вяснянкамі, залазілі на стрэхі хлявоў, на вароты і крычалі: “Жаўранкі ляцяць!”
Першыя прадвеснікі вясны не толькі абвяшчалі аб тым, што вясна ўжо на парозе земляробчага года, але адначасова папярэджвалі аб тым, што да поўнай перамогі цяпла даволі далёка. У розных куточках Беларусі яны аказваліся на пэўны час своеасаблівым барометрам-лічыльнікам. Меркавалі, што пасля Саракоў павінна быць яшчэ сорак замаразкаў. І як толькі здараўся чарговы замаразак, сям’я з’ядала адну галушку. Як толькі будзе з’едзена апошняя, людзі казалі: усё -- прыйшло лета і марозу больш не будзе. А вось калі раптам наступалі цёплыя дні, а заставалася адна-дзве галушкі, людзі выказвалі незадавальненне: “Значыць, мароз яшчэ два разы будзе і летам. І, значыць, прыйдзецца спасаць агарод”.
Прадукцыйная накіраванасць выкарыстання “жаўранкаў” даволі разнастайная. Асаблівае роля ім надавалася ў дачыненні да хатняй птушкі. У Хойніцкім раёне гаспадыня садзіла спечаных або зробленых з паперы на Саракі птушак у саламянае гняздо і адносіла ў куратнік. Гэта рабілася для таго, каб куры не хадзілі і не несліся па чужых дварах.