Вялiкiя асветнiкi застануцца ў Камянцы. Ля сцен Камянецкай вежы ў пятнiцу адкрыўся пленэр рэзчыкаў па дрэве, якi ладзiцца ў межах рэспублiканскага свята беларускага пiсьменства.
27.08.2005 17:51:00
Сямёра лепшых народных умельцаў вобласцi шчыруюць над вобразамi знакамiтых гiстарычных асоб Беларусi — Сiмяона Полацкага i Еўфрасiннi Полацкай, Афанасiя Брэсцкага i Кiрылы Тураўскага, Францыска Скарыны i Мiколы Гусоўскага. Чатырохметровыя дубовыя бярвёны ўвасабляюцца ў адметныя мастацкiя творы. Скульптуры аздобяць сабою не толькi вераснёўскi фэст, але i горад, бо ўстаноўлены будуць у розных куточках Камянца.