Прыгожыя дзяўчаты – сакрэтная зброя крымінальнага вышуку
03.03.2018 08:44:49
Разбойны напад на магазін, што размясціўся на першым паверсе шматкватэрнага дома па вуліцы Сяліцкага, адбыўся яшчэ ў канцы снежня. Папаўся зламыснік больш як праз месяц, прычым затрымала яго дзяўчына. Карэспандэнт «Рэспублікі» даведалася, як гэта было.
Аматар сала і грошай
Сяліцкага, 105 — месца даволі ажыўленае. Першы паверх дома аддадзены пад магазіны, аптэку, хімчыстку. Але крама, якая падверглася нападу, знаходзіцца з тарца будынка, у баку ад людных маршрутаў. Гэтым і скарыстаўся зламыснік.
— Зараз у магазіне прадаюцца цукеркі, пячэнне і сухафрукты, а перад Новым годам мы гандлявалі мяснымі прадуктамі, — расказала прадавец Вольга Валянцінаўна. — Каля шасці вечара зайшоў пакупнік і папрасіў даць пакаштаваць самага дарагога сала. Я адрэзала яму скібачку, і тут высветлілася, што ў наведвальніка і свой нож маецца. Пагражаючы ім, ён запатрабаваў аддаць усе грошы з касы. Там і выручкі было ўсяго рублёў 50…
Жанчына вельмі спалохалася: такога ад мужчыны, які выглядаў прыстойна, яна не чакала. Выпадкова рукой зачапіла лязо нажа разбойніка і параніла пальцы — не надта сур’ёзна, але крыві было шмат.
Схапіўшы грошы, зламыснік выскачыў за дзверы — і толькі яго і бачылі. Міліцыю разгубленая ад страху і болю прадавец вызвала толькі хвілін праз пяць. Нарад прыбыў вельмі хутка, але злачынцу хапіла часу, каб бясследна знікнуць.
Прыкметы разбойніка прадавец апісала, але былі яны вельмі агульныя: чорная куртка, чорныя штаны, высокі рост… З асаблівасцей запомнілася хіба што цяльняшка ці іншая паласатая кофта, што віднелася з-пад каўняра курткі.
Над раскрыццём гэтага разбойнага нападу аператыўнікі штодзённа працавалі больш за месяц. Правяралася шмат версій, на дачыненне да злачынства адпрацоўвалі судзімых асоб як у бліжэйшым наваколлі, так і ў Мінскім раёне.
Інтуіцыя не падвяла
Вечарам у пятніцу, пасля работы, Дар’я Жылінская, оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Заводскага РУУС, вырашыла зайсці ў аптэку.
— Выходзячы, сустрэла людзей з кватэры, якая карыстаецца рэпутацыяй прытона, — успамінае прыгожая цёмнавалосая дзяўчына. — Не так даўно я працавала тут участковым інспектарам, таму ведаю іх усіх у твар. З імі быў мужчына, якога раней я тут не бачыла. Чамусьці ён прыцягнуў маю ўвагу.
Дар’я падышла да незнаёмца, прад’явіла службовае пасведчанне і папрасіла прадставіцца. Той занерваваўся і назваўся імем чалавека, якога дзяўчына ведала, — дакладна чужым.
— Было цёмна, таму я папрасіла яго зайсці са мной у аптэку, дзе сфатаграфавала, не тлумачачы навошта, — працягвае аператыўніца. — Калі ён расшпіліў куртку, заўважыла пад ёй цяльняшку. Тут мужчына ўвогуле расхваляваўся. Я патэлефанавала Уладу і папрасіла дапамогі.
Улад — жаніх Дар’і, які таксама служыць у крымінальным вышуку. Ён ужо быў дома, але хуценька пачаў апранацца. Тым часам Дар’я з падазроным тыпам рушылі ў бок гарадскога аддзела міліцыі. Тэлефон яна не выключала, каб Улад мог чуць, што адбываецца. І недарэмна: мужчына стаў паводзіць сябе агрэсіўна, нецэнзурна сварыцца, аглядвацца, відаць, разлічваючы ўцячы. Каля бязлюднага ўвечары дзіцячага сада насамрэч кінуўся бегчы. Дар’я пагналася за ім, каментуючы напрамак руху. Без Улада ёй прыйшлося б цяжка: незнаёмец у цёмнай вопратцы хаваўся за прыпаркаванымі машынамі.
— Я добра ведаю гэты раён, — уключаецца ў размову Улад Барбаянаў, — таму зразумеў, куды ён накіроўваецца, і рушыў наперарэз. Аглядваючыся, мужчына выскачыў наўпрост на мяне. Не супраціўляўся, спыніўся, пайшоў за намі ў аддзел міліцыі.
Там затрыманы мужчына назваў сваё сапраўднае імя. Высветлілася, што ён нідзе не працуе, затое не раз судзімы за крадзяжы, угон. Жыў 29-гадовы зламыснік у Чэрвені, а ў Мінск прыязджаў у пошуках кампаніі.
— На выпіўку грошы патрэбны. У магазіне тым нікога не было, ну, я падумаў, чаму не, — прызнаўся ён потым. — Нешта разгубіўся, калі да мяне прыгожая дзяўчына ў цывільнай вопратцы падышла. Каб хлопец, я адразу ўцёк бы. А тут… Як пад гіпнозам ішоў за ёй, рабіў усё, што яна загадвала. Потым апамятаўся, што бегчы трэба, ды позна!
Зараз зламыснік чакае суда ў следчым ізалятары. Яму пагражае да 5 гадоў зняволення. Прадавец Вольга Валянцінаўна з таго магазіна звольнілася. А Дар’я яшчэ раз даказала, што інтуіцыя, смеласць і рашучасць уласцівыя не толькі мужчынам-сышчыкам, але і жанчынам. А там, дзе не хопіць фізічнай сілы, на дапамогу прыйдуць абаянне і кемлівасць.
nevmer@mail.ru
Опер — гэта стан душы: Дар'я і Улад затрымалі разбойніка ў свой вольны час.