У Літоўскім доме горада Даўгаўпілса прайшла вечарына да 175-х угодкаў Францішка Багушэвіча
28.04.2015 17:07:25
У Літоўскім доме горада Даўгаўпілса прайшла вечарына да 175-х угодкаў Францішка Багушэвіча
Стваральнік літаратурнай мовы, дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння, паэт, пісьменнік, юрыст.
Яго жыццё цесна спалучана як з Беларуссю, так і з Літвою — таму і ўшаноўвалі мы памяць земляка супольна з літоўцамі. “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” — радкі паэта, ягоны духоўны запавет нашчадкам цяпер напісаны на фасадзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У гісторыю Бацькаўшчыны творца ўвайшоў і як актыўны ўдзельнік Польскага паўстання 1863-64 гадоў.
Адкрыццё помніка Ф. Багушэвічу ў Смаргоні
Будучы паэт нарадзіўся 21 сакавіка 1840 года ў Віленскай губерні, у збяднелай шляхецкай сям’і. Закончыў гімназію ў Вільні, а з Пецярбургскага ўніверсітэта яго выключылі за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Далей — Польскае паўстанне, раненне. Ён вымушаны быў жыць удалечыні ад роднай зямлі. Пасля царскай амністыі ў 1884-м Багушэвіч жыў у Вільні: працаваў адвакатам судовай палаты, вёў у асноўным справы сялян і гарадской беднаты. Пасля адстаўкі жыў у Кушлянах (цяпер Смаргонскі раён Гродзеншчыны), дзе памёр у 1900 годзе.
Паэтычная спадчына Багушэвіча — зборнікі “Дудка беларуская” (пад псеўданімам Мацей Бурачок) і “Смык беларускі” (пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава). Ён выступіў у абарону роднай мовы як мовы паўнапраўнай, “чалавечай і высакароднай”, патрэбнай для выражэння любых думак і пачуццяў. Імем паэта названа плошча ў Мінску і Ашмянскі краязнаўчы музей, у Кушлянах ёсць Музей-сядзіба, у Смаргоні — бронзавы помнік. У Літве яго імя носіць бібліятэка, памятныя дошкі ўстаноўлены на доме ў Свіранах, дзе нарадзіўся, і ў Вільні на доме, дзе паэт пражыў 15 гадоў.
Кіраўнік Літоўскага дома Рымантас Клепшыс дапоўніў мой аповед фактамі з літоўскага перыяду жыцця Францішка Багушэвіча. Паэт Станіслаў Валодзька прачытаў верш па-беларуску, прысвечаны земляку. Вакальны гурт “Раса” выканаў песні на літоўскай, латышскай, беларускай і рускай мовах.

Жанна Раманоўская, кіраўніца Цэнтра беларускай культуры