У кожнага месяца ёсць свой адвечны знак, свой адметны водар i колер. I як бы нi заблытвалi нас апошнiм часам клiматычныя метамарфозы, як бы нi хiсталася надвор'е, наш унутраны каляндар, спрадвечна сугучны з рытмам самой зямлi, працуе бязлiтасна дакладна. Чалавечую сувязь з прыродай i вытокамi нельга падмануць нябеснымi капрызамi. Верасень… Апрануўшы зямлю ў пяшчотныя бэзава‑пурпурныя кароны верасу, пачатак восенi дорыць пчолам самы каштоўны развiтальны нектар. А чым яшчэ пахне дзявяты месяц года? Давайце ўважлiва прыгледзiмся да самага паэтычнага часу i паразважаем над падзеямi, якiя робяць верасень выключнай старонкай менавiта беларускага календара.

Жнiвень меў пах вясковых дарог, распаленага сонца i спелага жыта. Яго колер быў вогненным, ён спяшаўся i вiраваў напружаннем бiтвы за хлеб, быў гаспадаром i шчодрым частавальнiкам, ператвараючы каларытныя гарады i мястэчкi ў стракатую карту гастранамiчнага турызму з духмянымi пачастункамi нацыянальнай кухнi. I мы разам з гасцямi i героямi брэндавых свят шукалi самыя смачныя словы i вобразы, самыя яркiя i душэўныя кадры, каб перадаць шматгалоссе фестывальных пляцовак у самых розных кутках Беларусi. Верасень працягвае карагод не менш каларытных свят i знакавых для краiны падзей. I мы, як заўжды, будзем у самым эпiцэнтры.
Першы асеннi месяц прыносiць свае ўласныя, непаўторныя водар i колер, якiя не пераблытаеш нi з чым, нават калi сонца грэе яшчэ па‑летняму. Гэты месяц — спрадвечная песня глыбокай сiнi астываючага неба, яблычнага водару i вiльготнай грыбной зямлi. Здаецца, што ён вельмi павольны i цiхi. Але спакой гэты падманлiвы. Калi жнiвень быў месяцам шчыравання ў полi, то верасень становiцца сапраўдным вянцом усяго года. Гэта час, калi беларус з гонарам накрывае два свае галоўныя сталы. Першы — сапраўдны, увенчаны духмяным караваем новага ўраджаю. Краiна пачынае эстафету рэгiянальных «Дажынак». Кожная вобласць накрывае святочны абрус па‑свойму, з асаблiвым гонарам i мясцовым каларытам. Фэсты хлебаробаў крочаць ад рэгiёна да рэгiёна. I па добрай традыцыi яны не толькi ператвараюць свае сталiцы ў вiрлiвы брэндавы кiрмаш, дзе кожны госць знойдзе свой кавалак святочнага пiрага, але i мяняюць жыццё людзей. Гаспадары «Дажынак» сустракаюць святы разам са шматлiкiмi абнаўленнямi на сваёй малой радзiме.
Паралельна з гэтым верасень запрашае нас i да стала духоўнага. Дзень беларускага пiсьменства — таксама збор ураджаю, толькi культурнага, iнтэлектуальнага. Гэты стол мае водар кнiжнай фарбы, натхняе неўмiручай лiтаратурнай класiкай, словам маладых талентаў i мудрасцю продкаў з адвечнымi каштоўнасцямi. Мы з такiм жа iмпэтам садзiмся за гэты стол, каб пачаставацца родным словам, згадаць свае вытокi i падкармiць душу тым, што робiць нас беларусамi.
I нарэшце, верасень у Беларусi — гэта месяц экалагiчнага турызму. Час, калi прырода запрашае да цiхай i мудрай размовы сам‑насам з першароднай прыгажосцю нашых лясоў i балот. Беларусь нездарма называюць «лёгкiмi Еўропы»: сёння ў краiне дзейнiчае больш за 1350 прыродных ахоўных тэрыторый, а агульная колькасць уладкаваных экалагiчных сцежак i маршрутаў дасягнула амаль 300. Гэты прыродны магнетызм адчуваецца ўсё мацней i жыхарамi краiны, i шматлiкiмi замежнымi гасцямi. Толькi за апошнi год запаведныя пушчы i заказнiкi рэспублiкi наведалi каля 400 тысяч экатурыстаў. Згодна з iнфармацыяй Мiнпрыроды, гэта ўдвая больш за год папярэднi.
…Менавiта ў вераснi, крочачы па драўляных насцiлах славутай Ельнi цi Налiбоцкай пушчы, можна пачуць сапраўдны подых зямлi i стаць часткай вялiкай запаведнай сiмфонii. Верасень дорыць нам унiкальны шанец запаволiць бег, удыхнуць водар восенi i адчуць сябе дома — на сваёй шчодрай, мiрнай i велiчнай зямлi. Вы яшчэ сумняваецеся, што верасень — месяц асаблiвы?
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

Гэта час, калi мы з гонарам накрываем два свае галоўныя сталы. Першы — сапраўдны, увенчаны духмяным караваем новага ўраджаю. Другi — духоўны. Мы з такiм жа iмпэтам садзiмся за гэты стол, каб пачаставацца родным словам, згадаць свае вытокi i падкармiць душу тым, што робiць нас беларусамi.zakharov@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Нравится читать наши новости и материалы? Добавьте нас в «Google Рекомендации» по ссылке.