Веды адным дотыкам
15.04.2014
Кабінет відэаканферэнцсувязі адкрыецца сёння на базе ліцэя № 1 г. Мінска. Ініцыятарам яго стварэння выступіў БДУІР. Новыя тэхналогіі, перакананы арганізатары, умацуюць супрацоўніцтва паміж дзвюма навучальнымі ўстановамі.
Відэаканферэнцсувязь вырашыць адразу некалькі адукацыйных задач, адзначаюць у БДУІР. У прыватнасці, для навучэнцаў ліцэя гэта магчымасць дадатковай бясплатнай падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання. Выкладчыкі БДУІР будуць праводзіць для хлопчыкаў і дзяўчынак заняткі па фізіцы і матэматыцы. Дзякуючы новым тэхналогіям ліцэісты таксама змогуць па-ўдзельнічаць у семінарах, трэнінгах і алімпіядах, якія арганізуе вышэйшая навучальная ўстанова.