Читайте также
Сустрэча з чачэнскімі пісьменнікамі на старонках часопіса не выпадковая. У апошні час беларуска-чачэнскія літаратурныя сувязі выбудоўваюцца грунтоўна. У часопісах “Нана”, “Гоч”, “Вайнах” (гэтае слова ёсць агульная саманазва чачэнцаў ды інгушэй, на чачэнскай мове азначае “нашы людзі”. Яно часта выкарыстоўваецца ў назвах арганізацый, устаноў. — Рэд.), іншых выданнях, якія друкуюцца ў Грозным, змешчаны пераклады твораў беларускіх аўтараў. Пададзены там плён працы як нашых класікаў, так і сучаснікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Аркадзя Куляшова, Міколы Купрэева, Алеся Бадака, Таццяны Сівец, Анатоля Сыса, Алены Стэльмах ды іншых паэтаў і празаікаў. Над перастварэннем на чачэнскую мову рупяцца ў Чачні Лула Куна, Адам Ахматукаеў, Руслан Кадзіеў, Пецімат Пяцірава.
Голас Радзімы № 20 (3572), чацвер, 31 мая, 2018 у PDF