Объем ВВП Беларуси немного снизился по сравнению с прошлым годом
07.04.2015 19:49:09
Аб`ём валавога ўнутранага прадукту (ВУП) у студзені—лютым 2015 г. склаў у бягучых цэнах 122 трлн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 99,4 % да ўзроўню студзеня—лютага 2014 г.
Станоўчы ўплыў на фарміраванне валавога ўнутранага прадукту аказалі будаўніцтва, сельская гаспадарка і гандаль.
У параўнанні з аналагічным перыядам 2014 г. валавая дабаўленая вартасць у будаўніцтве ў супастаўных цэнах узрасла на 19,6 %, сельскай гаспадарцы — на 5,3 %, у гандлі — на 2,8 %.
Сярод абласцей і г. Мінска найбольшы ўклад у фарміраванне валавога ўнутранага прадукту ў бягучых цэнах ўнеслі г. Мінск (24,8 %), Мінская (13,7 %) і Гомельская (11,2 %) вобласці.
Па выніках двух месяцаў бягучага года рост валавога рэгіянальнага прадукту (ВРП) да ўзроўню студзеня—лютага 2014 г. адзначаўся ў пяці абласцях — Мінскай (106,7 %), Брэсцкай (103,8 %), Гродзенскай (101,6 %), Гомельскай (100,7 %) і Магілёўскай (100,2 %).