Вёска Ластавiчы, што недалёка ад Глыбокага, i яе ваколiцы славяцца сваёй непаўторнай чаруючай прыгажосцю: адразу за гародамi — возера з крыштальна чыстай вадой, да якога з другога берага ўшчыльную падступае векавы бор з ягадамi i грыбамi, а мiж высокiх узгоркаў нястомна журчыць гарэзлiвая рэчка.

У апошнi час славу вёсцы прынеслi яе жыхары, пра якiх цiкава расказвае ў кнiзе «Вiшнёвае варэнне» зямлячка Валянцiна Субач. У кожным апавяданнi, а iх у зборнiку паўсотнi, аўтарка па‑мастацку займальна паказала сваiх герояў, раскрыла iх душы. Нельга без хвалявання чытаць шчымлiвую гiсторыю ветэрана Герасiма, якi падчас вайны з фашыстамi страцiў нагу. Нягледзячы на нязручнасцi, цяжкасцi, ён не скардзiўся, бандарыў, вырабляў розны патрэбны ў гаспадарцы посуд. Каля яго заўсёды таўклiся дзецi: зацiкаўлена разглядвалi, а то i дапамагалi чым маглi. Здаецца, непрыкметны чалавек‑iнвалiд, а калi яго не стала, вёска нiбыта асiрацела...
Прыцягваюць яркiмi характарамi i сакавiтасцю мовы вобразы жыхароў у творах «Мацей i Надзея», «Здань у Гарадзiшчы», «Як Гэля пазбавiлася разлучнiцы», «Споведзь алкаголiка». У апошнiм — аповед аб тым, як чалавек, пакiнуты ўсiмi (ад яго адказалiся нават урачы), здолеў не толькi выжыць, але i зноў завесцi гаспадарку, набыць карову, ажанiцца.
Асобныя гiсторыi ў кнiзе — шэдэўры вясковага дэтыктыва: «Чорны кот папутаў» i «Дзядзька ў Вiльнi». Немагчыма здагадацца пра канцоўку — настолькi пакручасты сюжэт у апавяданнях. Напрыклад, у «Цудзе ў пер'ях» хлопец адпраўляецца на спатканне, а прачынаецца ў... скрынi! Аднак справа ў тым, што нiчога не выдумана, усё так i было.
Асобна стаiць цыкл апавяданняў аб дзяцiнстве: «Боцiкi», «Джуфа», «Горкiя прысмакi», «Хачу тое, што ты з'ела» i iншыя. I яшчэ адна важная дэталь: тэксты напiсаны займальна, з мяккiм, але трапным гумарам. Не пашкадавала аўтарка тут i сябе: раскрыла ўсе свае дзiцячыя «грахi». Часта згадвае бацьку Мiкалая, калгаснага гароднiнавода, i мацi Надзею, якая апынулася ў палоне на Нямеччыне. Менавiта мацi дала Валянцiне лёсавызначальную параду: «Можна працаваць у горадзе, але ж заўсёды будзе работа i на вёсцы», таму Валянцiна паступiла ў Мiнскi дзяржаўны iнстытут народнай гаспадаркi, абраўшы прафесiю эканамiста.
Пасля вучобы была накiравана на Пастаўшчыну, а потым вярнулася на малую радзiму, Глыбоччыну. Мае чацвёра дзяцей i шэсць унукаў. Жыве ў вёсцы Запруддзе — цэнтры былога калгаса «Новы шлях».
З Валянцiнай мы вучылiся разам у Кiраўскай сярэдняй школе, якой цяпер, на жаль, няма: блiзка райцэнтр са школай, дзяцей падвозяць туды на аўтобусе. Раскрыць пiсьменнiцкi талент дапамагла аўтарке выкладчыца лiтаратуры Нiна Iосiфаўна Зялёнка. Пад яе ўплывам была напiсана i першая кнiга — паэтычны зборнiк «Вясеннiя лiўнi».
Вершы i апавяданнi Валянцiны Субач былi змешчаны ў раённых, абласных i рэспублiканскiх выданнях, у тым лiку ў газеце «Звязда».
Пра сваю кнiгу «Вiшнёвае варэнне» аўтарка гаворыць так:
— Усе мы з вёскi. I ў нашай памяцi назаўсёды занатаваны падзеi дзяцiнства, жыццё бацькоў i аднавяскоўцаў. I аб гэтым у асноўным усе мае апавяданнi.
Думаю, у кожнага з нас знойдзецца не адзiн дзясятак цiкавых гiсторый. Нiчога прыдумваць не трэба, бо ў жыццi заўсёды ёсць над чым пасмяяцца i над чым паплакаць.
saulich@bk.ru
АПАВЯДАННI ВАЛЯНЦIНЫ СУБАЧ
Аднойчы Юзiк прыгнаў дадому каня, каб зрабiць гарод. Прывязаў яго да яблынi. Сам пайшоў у хату паснедаць перад цяжкай працай. Мацi паставiла на стол яешню са скваркамi, вараную бульбу з агуркамi. Наеўся Юзiк, пацягнула на сон.
— Трэба крышку адпачыць… Конь нiкуды не дзенецца. А работа пачакае, — вырашыў Юзiк.
Прылёг на канапу i хутка заснуў. Прачнуўся ад сонейка, якое сляпiла вочы. Падаўся на вулiцу — i аслупянеў: каня каля яблынi не было… Толькi на суку матлялася парваная вяроўка.
— Ах ты, трасца табе ў бок! Куды ж ты падзеўся? — Юзiк у роспачы не ведаў, што i рабiць.
Хто ж ведае, дзе цяпер конь?! I шукай яго як вецер у полi!
Пачухаўшы патылiцу, Юзiк рушыў у бок канюшнi. Раптам убачыў, што сусед Мiкiта арэ яго канём свае соткi.
— Здурэў! Гэта ж мой конь! Я яго прывёў з канюшнi, каб абараць гарод. А ты яго ўзяў!
— Не ўзяў, а злавiў. Так што быў конь твой, а зараз — мой! Не аддам, покуль свой гарод не зраблю, — адказаў Мiкiта. — Хочаш — бяры другога каня.
Аднак да гэтага часу ўсiх коней разабралi. Не трэба доўга спаць... У роспачы Юзiк вярнуўся дадому. Тут на вочы яму трапiлася яблыня з абрыўкам вяроўкi. Злосць на сябе i каня патрабавала выйсця. Ударыўшы ботам па ствале яблынi, Юзiк закрычаў:
— Далоў яе, далоў! Яблыкi такiя горкiя, нясмачныя! Цьфу на цябе, цьфу!..
Ён узяў пiлу i спiлаваў беднае дрэва. Ад бацькоўскай яблынi застаўся толькi адзiн пянёк. Здарылася як у байцы Крылова: «У вiнаватага заўжды бязвiнны вiнаваты…»
Зiмы тады стаялi суровыя. Нярэдка мароз трымаўся на ўзроўнi 30 градусаў. Ды i завiрухi бывалi часта. Помню, як падчас мяцелiцы снег закрываў вокны i дзверы нашай хаты ў Ластавiчах i прыходзiлася з яе вылазiць цераз гарышча.
Аднойчы на пагалоўшчыну (забой кабанчыка) бацьку запрасiў яго пляменнiк — дзядзька Яфiм. Ён жыў з сям'ёй далекавата, у вёсцы Замошша. Бацька запрог у санi коней Арла i Харка. Дарога была няблiзкая. Да раз'езда ад нашай вёскi — гэта шэсць, а мо i болей кiламетраў.
Я таксама напрасiлася ў гэтую вандроўку. Мароз на вулiцы мацнеў. Каб не замерзла, мацi надзела на мяне свой выходны кажушок да самых пят. На нагах — бiтыя валёнкi.
I мы паехалi. Быў сонечны марозны ранак. Снег весела рыпеў пад палазамi саней. Па дарозе бацька вырашыў узяць з сабой Кацю. Яна была адзiнокай i жыла ў сям'i бацькавага брата. Непрыкметна дабралiся да Замошша, а там — i да раз'езда, дзе жыў дзядзька Яфiм. Мяне ў кажушку бацька занёс у цёплую кватэру, паставiў на ногi, i я павалiлася, як сноп, на падлогу. Каляны кажушок быў па самыя пяты.
Бацька з Яфiмам зрабiлi сваю справу — закалолi кабанчыка. Хоць па мне, гэта быў сапраўдны кабан, i завалiць яго было няпроста.
Нарэшце пачалiся больш прыемныя справы: бацька з Яфiмам насiлi свежыну ў хату. Каця дапамагала жонцы Яфiма разбiраць кiшкi.
Неўзабаве на патэльнi засквiрчэла сала ды печанi. На стале з'явiлася бутля самагону i дамашняя закуска: бульба, скваркi, салёныя грыбы, агуркi, капуста.
Вечарэла, а застолле ў поўным разгары! Я паглядвала ў акно: вецер узмацнеў i снежная замець накрыла ваколiцу. Трэба было ехаць дадому. Але бацьку нялёгка было пакiнуць цёплую хату, ды i самагонка дапамагла развязаць язык.
Жонка Яфiма прапанавала застацца начаваць, бо завiруха к вечару разгулялася на поўную моц. Аднак бацька з Кацяй вырашылi ехаць дадому. За пагалоўшчыну дзядзька Яфiм надзялiў сваякоў свежыной. Дастаўся шмат сала i цётцы Кацi.
Нарэшце выехалi. Ранiшнiх слядоў саней з‑за завеi не было бачна. Неба, здавалася, зраўнялася з зямлёй. Але конi шпарка неслi скрозь завiруху. А бацька прыспешваў iх пугай.
Мы з татам сядзелi наперадзе, а Каця са сваiм салам у санях ззаду размясцiлася. Бацька быў у настроi i спяваў сваю любiмую песню:
Ой, дзяўчына, шумiць гай,
Каго любiш — выбiрай.
Павярнуўшыся неяк убок, я заўважыла, што Кацi на возе няма.
— Каця прапала! — крычу тату.
Бацька схамянуўся i развярнуў санi. Паехалi назад — шукаць Кацю. Праехалi амаль два кiламетры. Урэшце прыкмецiлi на абочыне ў гурбе чалавека. Бацька спалохаўся за Кацю, думаў, мо пашкодзiлася пры падзеннi з саней. На шчасце, усё было добра. На пытанне бацькi, чаму яна не трымалася за санi, Каця коратка адказала:
— Трымалася за адзiн бок саней. Другой рукой — за сала. Нават i «Езус» не паспела сказаць, як аказалася ў гурбiне. А самы жах — сала я ўпусцiла з рук.
Каб не марудзiць больш, бацька гатоў быў аддаць сваё. Але Каця ўпёрлася:
— Без майго сала дамоў не паеду!
Пачалiся раскопкi снежных сумётаў у пошуках прапажы. Я не ўдзельнiчала ў гэтым прадстаўленнi — трэба было камусьцi трымаць коней. Ды i ў сваiм кажушку я б i не змагла дапамагчы…
Бацька, зняўшы паўшубак, разграбаў снег вакол сябе, на каленях прасоўваўся наперад. Снег курыў у яго над галавой.
Каця сцябала снег рукавiцамi, поўзаючы на каленях. Нарэшце метраў за пяць ад дарогi паказалася газета, у якую загарнулi сала. Радасцi было, як быццам адкапалi залаты злiтак.
Далейшы шлях не быў такiм вясёлым. Кацю з салам давезлi да вёскi Кавалi. А ў Ластавiчах мы былi амаль апоўначы. Мама знервавалася, чакаючы нас з пагалоўшчыны. На пытанне, чаму так позна вярнулiся, бацька адказаў нявесела: «Было б раней, каб не Кацiна сала…»
Мабыць, гэта гiсторыя пра вандроўку з салам i забылася б хутка, але бацькi не аднойчы ўспамiналi: «Не хвалюйся ты так, як Каця за сала».
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

У апошнi час славу вёсцы прынеслi яе жыхары, пра якiх цiкава расказвае ў кнiзе «Вiшнёвае варэнне» зямлячка Валянцiна Субач. У кожным апавяданнi, а iх у зборнiку паўсотнi, аўтарка па‑мастацку займальна паказала сваiх герояў, раскрыла iх душы. Нельга без хвалявання чытаць шчымлiвую гiсторыю ветэрана Герасiма, якi падчас вайны з фашыстамi страцiў нагу. Нягледзячы на нязручнасцi, цяжкасцi, ён не скардзiўся, бандарыў, вырабляў розны патрэбны ў гаспадарцы посуд. Каля яго заўсёды таўклiся дзецi: зацiкаўлена разглядвалi, а то i дапамагалi чым маглi. Здаецца, непрыкметны чалавек‑iнвалiд, а калi яго не стала, вёска нiбыта асiрацела...
Прыцягваюць яркiмi характарамi i сакавiтасцю мовы вобразы жыхароў у творах «Мацей i Надзея», «Здань у Гарадзiшчы», «Як Гэля пазбавiлася разлучнiцы», «Споведзь алкаголiка». У апошнiм — аповед аб тым, як чалавек, пакiнуты ўсiмi (ад яго адказалiся нават урачы), здолеў не толькi выжыць, але i зноў завесцi гаспадарку, набыць карову, ажанiцца.
Асобныя гiсторыi ў кнiзе — шэдэўры вясковага дэтыктыва: «Чорны кот папутаў» i «Дзядзька ў Вiльнi». Немагчыма здагадацца пра канцоўку — настолькi пакручасты сюжэт у апавяданнях. Напрыклад, у «Цудзе ў пер'ях» хлопец адпраўляецца на спатканне, а прачынаецца ў... скрынi! Аднак справа ў тым, што нiчога не выдумана, усё так i было.
Асобна стаiць цыкл апавяданняў аб дзяцiнстве: «Боцiкi», «Джуфа», «Горкiя прысмакi», «Хачу тое, што ты з'ела» i iншыя. I яшчэ адна важная дэталь: тэксты напiсаны займальна, з мяккiм, але трапным гумарам. Не пашкадавала аўтарка тут i сябе: раскрыла ўсе свае дзiцячыя «грахi». Часта згадвае бацьку Мiкалая, калгаснага гароднiнавода, i мацi Надзею, якая апынулася ў палоне на Нямеччыне. Менавiта мацi дала Валянцiне лёсавызначальную параду: «Можна працаваць у горадзе, але ж заўсёды будзе работа i на вёсцы», таму Валянцiна паступiла ў Мiнскi дзяржаўны iнстытут народнай гаспадаркi, абраўшы прафесiю эканамiста.
Пасля вучобы была накiравана на Пастаўшчыну, а потым вярнулася на малую радзiму, Глыбоччыну. Мае чацвёра дзяцей i шэсць унукаў. Жыве ў вёсцы Запруддзе — цэнтры былога калгаса «Новы шлях».
З Валянцiнай мы вучылiся разам у Кiраўскай сярэдняй школе, якой цяпер, на жаль, няма: блiзка райцэнтр са школай, дзяцей падвозяць туды на аўтобусе. Раскрыць пiсьменнiцкi талент дапамагла аўтарке выкладчыца лiтаратуры Нiна Iосiфаўна Зялёнка. Пад яе ўплывам была напiсана i першая кнiга — паэтычны зборнiк «Вясеннiя лiўнi».
Вершы i апавяданнi Валянцiны Субач былi змешчаны ў раённых, абласных i рэспублiканскiх выданнях, у тым лiку ў газеце «Звязда».
Пра сваю кнiгу «Вiшнёвае варэнне» аўтарка гаворыць так:
— Усе мы з вёскi. I ў нашай памяцi назаўсёды занатаваны падзеi дзяцiнства, жыццё бацькоў i аднавяскоўцаў. I аб гэтым у асноўным усе мае апавяданнi.
Думаю, у кожнага з нас знойдзецца не адзiн дзясятак цiкавых гiсторый. Нiчога прыдумваць не трэба, бо ў жыццi заўсёды ёсць над чым пасмяяцца i над чым паплакаць.
saulich@bk.ru
АПАВЯДАННI ВАЛЯНЦIНЫ СУБАЧ
Горкiя яблыкi
У двары Юзiка расла старая яблыня, пасаджаная яшчэ яго бацькам. Кожны год яна радавала смачнымi салодкiмi яблыкамi. Хапала не толькi iм з мацi, але i суседзям.Аднойчы Юзiк прыгнаў дадому каня, каб зрабiць гарод. Прывязаў яго да яблынi. Сам пайшоў у хату паснедаць перад цяжкай працай. Мацi паставiла на стол яешню са скваркамi, вараную бульбу з агуркамi. Наеўся Юзiк, пацягнула на сон.
— Трэба крышку адпачыць… Конь нiкуды не дзенецца. А работа пачакае, — вырашыў Юзiк.
Прылёг на канапу i хутка заснуў. Прачнуўся ад сонейка, якое сляпiла вочы. Падаўся на вулiцу — i аслупянеў: каня каля яблынi не было… Толькi на суку матлялася парваная вяроўка.
— Ах ты, трасца табе ў бок! Куды ж ты падзеўся? — Юзiк у роспачы не ведаў, што i рабiць.
Хто ж ведае, дзе цяпер конь?! I шукай яго як вецер у полi!
Пачухаўшы патылiцу, Юзiк рушыў у бок канюшнi. Раптам убачыў, што сусед Мiкiта арэ яго канём свае соткi.
— Здурэў! Гэта ж мой конь! Я яго прывёў з канюшнi, каб абараць гарод. А ты яго ўзяў!
— Не ўзяў, а злавiў. Так што быў конь твой, а зараз — мой! Не аддам, покуль свой гарод не зраблю, — адказаў Мiкiта. — Хочаш — бяры другога каня.
Аднак да гэтага часу ўсiх коней разабралi. Не трэба доўга спаць... У роспачы Юзiк вярнуўся дадому. Тут на вочы яму трапiлася яблыня з абрыўкам вяроўкi. Злосць на сябе i каня патрабавала выйсця. Ударыўшы ботам па ствале яблынi, Юзiк закрычаў:
— Далоў яе, далоў! Яблыкi такiя горкiя, нясмачныя! Цьфу на цябе, цьфу!..
Ён узяў пiлу i спiлаваў беднае дрэва. Ад бацькоўскай яблынi застаўся толькi адзiн пянёк. Здарылася як у байцы Крылова: «У вiнаватага заўжды бязвiнны вiнаваты…»
Каціна сала
Зноў успамiнаю сваё дзяцiнства i той выпадак зiмой у далёкiх 60‑х.Зiмы тады стаялi суровыя. Нярэдка мароз трымаўся на ўзроўнi 30 градусаў. Ды i завiрухi бывалi часта. Помню, як падчас мяцелiцы снег закрываў вокны i дзверы нашай хаты ў Ластавiчах i прыходзiлася з яе вылазiць цераз гарышча.
Аднойчы на пагалоўшчыну (забой кабанчыка) бацьку запрасiў яго пляменнiк — дзядзька Яфiм. Ён жыў з сям'ёй далекавата, у вёсцы Замошша. Бацька запрог у санi коней Арла i Харка. Дарога была няблiзкая. Да раз'езда ад нашай вёскi — гэта шэсць, а мо i болей кiламетраў.
Я таксама напрасiлася ў гэтую вандроўку. Мароз на вулiцы мацнеў. Каб не замерзла, мацi надзела на мяне свой выходны кажушок да самых пят. На нагах — бiтыя валёнкi.
I мы паехалi. Быў сонечны марозны ранак. Снег весела рыпеў пад палазамi саней. Па дарозе бацька вырашыў узяць з сабой Кацю. Яна была адзiнокай i жыла ў сям'i бацькавага брата. Непрыкметна дабралiся да Замошша, а там — i да раз'езда, дзе жыў дзядзька Яфiм. Мяне ў кажушку бацька занёс у цёплую кватэру, паставiў на ногi, i я павалiлася, як сноп, на падлогу. Каляны кажушок быў па самыя пяты.
Бацька з Яфiмам зрабiлi сваю справу — закалолi кабанчыка. Хоць па мне, гэта быў сапраўдны кабан, i завалiць яго было няпроста.
Нарэшце пачалiся больш прыемныя справы: бацька з Яфiмам насiлi свежыну ў хату. Каця дапамагала жонцы Яфiма разбiраць кiшкi.
Неўзабаве на патэльнi засквiрчэла сала ды печанi. На стале з'явiлася бутля самагону i дамашняя закуска: бульба, скваркi, салёныя грыбы, агуркi, капуста.
Вечарэла, а застолле ў поўным разгары! Я паглядвала ў акно: вецер узмацнеў i снежная замець накрыла ваколiцу. Трэба было ехаць дадому. Але бацьку нялёгка было пакiнуць цёплую хату, ды i самагонка дапамагла развязаць язык.
Жонка Яфiма прапанавала застацца начаваць, бо завiруха к вечару разгулялася на поўную моц. Аднак бацька з Кацяй вырашылi ехаць дадому. За пагалоўшчыну дзядзька Яфiм надзялiў сваякоў свежыной. Дастаўся шмат сала i цётцы Кацi.
Нарэшце выехалi. Ранiшнiх слядоў саней з‑за завеi не было бачна. Неба, здавалася, зраўнялася з зямлёй. Але конi шпарка неслi скрозь завiруху. А бацька прыспешваў iх пугай.
Мы з татам сядзелi наперадзе, а Каця са сваiм салам у санях ззаду размясцiлася. Бацька быў у настроi i спяваў сваю любiмую песню:
Ой, дзяўчына, шумiць гай,
Каго любiш — выбiрай.
Павярнуўшыся неяк убок, я заўважыла, што Кацi на возе няма.
— Каця прапала! — крычу тату.
Бацька схамянуўся i развярнуў санi. Паехалi назад — шукаць Кацю. Праехалi амаль два кiламетры. Урэшце прыкмецiлi на абочыне ў гурбе чалавека. Бацька спалохаўся за Кацю, думаў, мо пашкодзiлася пры падзеннi з саней. На шчасце, усё было добра. На пытанне бацькi, чаму яна не трымалася за санi, Каця коратка адказала:
— Трымалася за адзiн бок саней. Другой рукой — за сала. Нават i «Езус» не паспела сказаць, як аказалася ў гурбiне. А самы жах — сала я ўпусцiла з рук.
Каб не марудзiць больш, бацька гатоў быў аддаць сваё. Але Каця ўпёрлася:
— Без майго сала дамоў не паеду!
Пачалiся раскопкi снежных сумётаў у пошуках прапажы. Я не ўдзельнiчала ў гэтым прадстаўленнi — трэба было камусьцi трымаць коней. Ды i ў сваiм кажушку я б i не змагла дапамагчы…
Бацька, зняўшы паўшубак, разграбаў снег вакол сябе, на каленях прасоўваўся наперад. Снег курыў у яго над галавой.
Каця сцябала снег рукавiцамi, поўзаючы на каленях. Нарэшце метраў за пяць ад дарогi паказалася газета, у якую загарнулi сала. Радасцi было, як быццам адкапалi залаты злiтак.
Далейшы шлях не быў такiм вясёлым. Кацю з салам давезлi да вёскi Кавалi. А ў Ластавiчах мы былi амаль апоўначы. Мама знервавалася, чакаючы нас з пагалоўшчыны. На пытанне, чаму так позна вярнулiся, бацька адказаў нявесела: «Было б раней, каб не Кацiна сала…»
Мабыць, гэта гiсторыя пра вандроўку з салам i забылася б хутка, але бацькi не аднойчы ўспамiналi: «Не хвалюйся ты так, як Каця за сала».
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Нравится читать наши новости и материалы? Добавьте нас в «Google Рекомендации» по ссылке.

