Што б такое ў навагоднюю ноч з’есці, каб гэта было на карысць?
31.12.2016 00:49:22
Святочны стол, бадай, галоўны герой навагодніх урачыстасцей. Стравы выглядаюць апетытна, смачна пахнуць і, здаецца, самі просяцца ў рот. Іскрацца ў келіхах напоі. Тут і падсцерагае небяспека. Не толькi для фігуры, але і для здароўя. Таму некаторыя грамадзяне перажываюць не за тое, як адсвяткаваць гэтую падзею, а як яе перажыць без наступстваў і не падарваць страўнік. А што раяць спецыялісты?
Калаж Мікалая ГІРГЕЛЯ
Ёсць людзі, якія напярэдадні свята галадаюць. Але дактары катэгарычныя: не варта садзіцца за святочны стол з пустым жыватом. Перадсвяточныя галадоўкі лепш выключыць. Нават калі ў мітусні няма часу на нармальны сняданак ці абед, перакусіць усё ж варта. Безумоўна, гаворка не пра фастфуд. Замарыць чарвячка можна салатам з гародніны, яблыкам, ёгуртам, грэцкімі арэхамі.
Ідэальна 31 снежня было б паснедаць. У адваротным выпадку вечарам і ноччу пераядаць нельга. Аўсянка, рысавая ці грэчневая каша, бульба з кавалачкам мяса ці рыбы, трохі салата з алеем, круасан з чаем — здаровы пачатак дня. Паабедаць таксама неабходна. Традыцыйна — супам, кашай, запечаным мясам або рыбай, гароднінай. На дэсерт не пашкодзяць фруктовы салат, чай, мінеральная вада.
— Вялікія перапынкі ў ядзе неспрыяльна адбіваюцца на здароўі, — заўважае ўрач-дыетолаг камбіната харчавання «Вітамін» Марына Папова. — Інтэрвал паміж прыёмамі ежы павінен быць не больш за 3,5—4 гадзіны. Мінімальная колькасць вадкасці — 30 мл на кілаграм вагі пры адсутнасці індывідуальных супрацьпаказанняў. Каля 70 працэнтаў прыпадае на чыстую ваду. Астатняе — на іншыя напоі.
Пераяданне і злоўжыванне алкаголем прыводзяць да абвастрэння хранічных захворванняў: гастрыту, панкрэатыту, гіпертаніі і іншых хвароб.
У падрыхтоўцы да свят не варта мучыць сябе і жорсткай дыетай, каб потым не атрымаць «свята жывата». Рэзкія скачкі ў калорыях пасля гіпакаларыйных дыет могуць хутка дадаць кілаграм-другi.
— Сыходзіць карысная вадкасць з арганізма і памяншаецца мышачная маса з прычыны скарачэння запасаў бялку, — тлумачыць Марына Папова. — За кошт гэтага на нейкі час чалавек худзее. А тлушч як быў, так і застаецца. Арганізм «запомніў», што пэўны час яму было цяжка. Як толькі чалавек дасць «слабінку», арганізм запасе яшчэ больш тлушчу. І вага будзе больш за ранейшую.
Традыцыйна гаспадыні гатуюць навагоднія салаты. Як правіла, дадаюць у iх каўбасу і маянэз. Дыетолагі прапануюць замяніць каўбасу ў салатах і нарэзцы бужанінай, адварным языком, вяленым мясам. Замест маянэзу лепш выкарыстоўваць ёгурт або нятлустую смятану.
Важна памятаць, што існуюць небяспечныя спалучэнні прадуктаў. Так, рызыка запалення падстраўнікавай залозы верагодна, калі закусваць алкаголь смажанымі стравамі. Мясныя прадукты добра спалучаюцца з гароднінай, сыр — з садавінай. Паміж курыцай у кляры і мясам па-французску урачы-гастраэнтэролагі рэкамендуюць выбіраць мяса. Кляр больш шкодны.
Свае правілы існуюць і для ўжывання алкаголю. Піць на галодны страўнік, змешваць напоі з розным градусам, запіваць алкаголь газіроўкай — усё гэта сцежка да алкагольнага ап'янення і атручвання.
Некаторыя дыетолагі прапануюць піць у навагоднюю ноч толькі добрае сухое віно. Пры гэтым на кожны бакал віна павінна прыходзіцца шклянка вады. Гэта дазваляе знізіць канцэнтрацыю алкаголю ў крыві. Але пасля другога бакала лепш перайсці на безалкагольныя напоі.
Алкаголь затрымлівае ў арганізме вялікую колькасць вадкасці. Пасля навагодняга шампанскага не варта здзіўляцца паказчыкам шаляў. Маса цела будзе больш.
Рух — тое, аб чым не варта забываць і ў святы. Асабліва ў святы. Падчас руху спальваюцца калорыі і выводзіцца алкаголь. Таму танцы, конкурсы, гульні — лепшая прафілактыка пераядання.