Учора
05.09.2009 22:37:00
афіцыйны сайт пра Беларусь Belarus.by адкрыў карыстальнікам сеткі Інтэрнет доступ да сваёй беларускамоўнай версіі. Раней наведвальнікам былі даступныя версіі на англійскай і рускай мовах. Сайт прапануе ўвазе карыстальнікаў ключавую інфармацыю пра Рэспубліку Беларусь, яе турыстычныя славутыя мясціны і эканамічны патэнцыял.
8—10 верасня ў Мінску пройдзе міжнародная спецыялізаваная выстава Broadband Television Content — BTC’2009, на якой будуць шырока прад-
стаўлены сучасныя тэхналогіі і абсталяванне ў галіне тэлебачання і тэлекамунікацый. Экспазіцыя размесціцца ў выставачным павільёне НВЦ “Белэкспа” (пр.Пераможцаў, 14).
12—13 верасня ў Мін-скай вобласці пройдуць Еўрапейскія дні спадчыны. Распрацаваны план культурна-масавых мерапрыемстваў, які ўключае ў сябе кніжныя экспазіцыі, лекторыі, літаратурныя падарожжы, урокі краязнаўства, духоўнасці, фальклорныя часы, фальклорна-этнаграфічныя гутаркі.
Да канца стагоддзя, па словах Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, у выніку раставання льдоў мора можа падняцца на 2 м і затапіць Каір, Шанхай, Токіо і Амстэрдам.