У сяброўства – новы адрас
15.01.2009 21:00:00
Армянскі Горыс стаў 14-м горадам-пабрацімам Нясвіжа.
Дагавор аб пабрацімскіх сувязях быў падпісаны падчас візіту дэлегацыі Арменіі ў Мінскую вобласць. Таксама заключаны дагавор аб сацыяльна-эканамічным і культурным супрацоўніцтве.
Як паведаміў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Ігар Макар, прадпрыемствы раёна могуць пастаўляць у Арменію мясныя кансервы, цукар, прадукцыю Нясвіжскага завода медыцынскіх прэпаратаў. А вось мэр Горыса Нэльсан Васканян мяркуе, што яны могуць пастаўляць у Беларусь гародніну і фрукты. У Арменіі таксама добрая санаторна-курортная база.
Сёння Нясвіж мае таксама пабрацімскія адносіны з гарадамі Польшчы, Германіі, Літвы, Расіі, Украіны і іншых краін.
Віктар Грынькоў