У свята — новы адрас
17.01.2008 21:00:00
Дзень беларускага пісьменства сёлета пройдзе ў горадзе Барысаве.
Датай правядзення свята прызначана сёмае верасня. Адпаведнае пастанаўленне прынята Саветам Міністраў. Дакументам прадугледжана таксама стварэнне аргкамітэта, які ўзначаліць намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Косінец. Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў краіне з 1994 года. Гэтае свята садзейнічае прэстыжу пісьменства як асновы культуры.
Звычайна Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню ён прайшоў у Полацку. Сталіцамі гэтага ўжо традыцыйнага свята былі таксама Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша. Пінск, Заслаўль, Мсціслаўль, Мір, Камянец, Паставы і Шклоў.
Іван Цыганкоў