У назвах сталічных вуліц — знакамітыя імёны
06.07.2007 21:00:00
На пасяджэнні Тапанімічнай камісіі новым мінскім вуліцам вырашана прысвоіць імёны дзеячаў культуры. На гэты раз асноўнымі аб’ектамі ўвагі камісіі сталі сталічныя мікрараёны “Брылевічы — 1, 2, 3” (непадалёку ад праспекта Дзяржынскага і вуліцы Сямашкі) і “Дамброўка — 3, 4, 5” (на захадзе сталіцы). Новым вуліцам, якія забудоўваюцца там, вырашана прысвоіць імёны дзеячаў культуры.
Так, у мікрараёне Брылевічы ўвекавечана памяць пра мастака, кампазітара і піяніста Напалеона Орду (2007 год абвешчаны ЮНЕСКА яго годам), польскага грамадска-культурнага дзеяча Ежы Гедройца, чый год адзначаўся ЮНЕСКА летась, беларускага паэта і фалькларыста Яна Чачота.
На захадзе ж Мінска атрымалі сваю “прапіску” пісьменнік, акцёр, рэжысёр, мастак, першы народны артыст БССР Уладзіслаў Галубок, паэт Алесь Гарун, першы прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Усевалад Ігнатоўскі.
Адна з вуліц Дамброўкі названа зборным імем Аладавых. Тут найперш маюцца на ўвазе мастацтвазнавец Алена Аладава і кампазітар Мікалай Аладаў, але таксама і іншыя дзеячы (музыказнавец, архітэктар), якія выйшлі з гэтай таленавітай мінскай сям’і.
А вось прапанова перайменаваць будучую станцыю метро “Пятроўшчына” ў станцыю “Універсітэт” падтрымкі на пасяджэнні камісіі не знайшла. Універсітэтаў у сталіцы ўжо некалькі, і замена канкрэтнай назвы, прывязанай да былой на гэтым месцы вёскі, назвай агульнай толькі дэзарыентавала б пасажыраў метро.
Дзіяна Грышанава