У Віцебскім раённым гістарычна-краязнаўчым музеі створана кніжная выстава “З глыбіні стагоддзяў”
26.10.2017 12:16:38
500-годдзе беларускага кнігадрукавання – свята ўсіх, хто мае дачыненне да кнігі. І наш музей далучыўся да юбілею: 8 верасня тут адкрылася кніжная выстава “З глыбіні стагоддзяў”. На ёй былі прадстаўлены найстарэйшыя друкаваныя выданні з фондаў музея, у тым ліку Слоўнік царкоўна-славянскай і рускай мовы (1867) і Каталіцкі малітоўнік на польскай мове (1910). У першы ж дзень выставу наведалі навучэнцы Кастрычніцкай сярэдняй школы. Для іх мы паказалі фільм пра гісторыю кнігадрукавання ад старажытнасці да нашых дзён. Пасля была тэматычная віктарына. Дзякуючы такой гульні, як вядома, школьнікам лягчэй засвойваць гістарычны матэрыял.
З часу адкрыцця выставы на базе музея працуе палічка для буккросінгу (. Мы ўявілі сабе: увесь свет ператварыўся ў вялікую грамадскую бібліятэку, дзе для кожнага ёсць свабодны доступ да ўсіх кніг. Але каб нехта ўзяў – некаму трэба й аддаць. Так цяпер і адбываецца: жыхары Віцебска і раёна могуць прыйсці ў зручны час і ўзяць упадабаную кнігу.
Анастасія Пішчулава, дырэктар Віцебскага раённага гістарычна-краязнаўчага музея
Голас Радзімы № 41 (3545), чацвер, 26 кастрычніка, 2017 у PDF