Для таго, каб кніга “Вянок” Максіма Багдановіча пабачыла свет, патрэбна была і друкарня “пана Марціна Кухты”, і сродкі княгіні Магдалены Радзівіл
26.03.2015 12:01:00
Для таго, каб кніга “Вянок” Максіма Багдановіча пабачыла свет, патрэбна была і друкарня “пана Марціна Кухты”, і сродкі княгіні Магдалены Радзівіл
Паэты — не прадпрымальнікі, а дзелавыя людзі — не паэты. Аднак іх сяброўства часта дае добры плён. “Я не самотны, я кнігу маю/ З друкарні пана Марціна Кухты”. Так, паміраючы, пісаў Максім Багдановіч. “Друкарня літоўца Марціна Кухты — фенаменальная з’ява у гісторыі культуры, — лічыць Алесь Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. — З яе, так сталася, пачалася сучасная беларуская літаратура...”
У Музеі кнігі НББ адкрылася выстава “З друкарні пана Марціна Кухты”, прысвечаная 140-м угодкам вядомага выдаўца. Адкрыццё выставы супала са святкаваннем 25-годдзя незалежнасці Літоўскай Рэспублікі. Таму ўдзел у імпрэзе прымалі як беларускія навукоўцы, грамадскія дзеячы, супрацоўнікі ўстаноў культуры, так і Пасол Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус, іншыя замежныя госці. Пасол нагадаў пра час, калі Беларусь і Літва перажывалі культурны росквіт і зрабілі вялікі крок наперад. “Гэта вельмі значная і цікавая выстава”, — адзначыў ён. Выступоўцы казалі: варта і надалей супрацоўнічаць у культурнай сферы.
Больш пра княгіню Магдалену Радзівіл, якая фінансавала знакавыя выдавецкія праекты Марціна Кухты, можна даведацца, прачытаўшы тэкст “Магдалена і Мікалай”.

Іван Іванаў