Цырк заваліў прадстаўленне

Чаму абвалiлася частка глядацкіх трыбун ў цырку-шапіто Sirius ў Заслаўі

У дачыненні да дырэктара цырка шапіто Sirius Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Нагадаем, гэтаму папярэднічала здарэнне, якое адбылося ў Заслаўі, дзе ў чацвер а палове восьмай вечара абва-лілася частка глядацкіх трыбун у цырку шапіто Sirius. Пацярпелі шэсць чалавек: двое дзяцей і чацвёра дарослых, сярод якіх была цяжарная жанчына. Ва ўсіх зафіксаваны траўмы рознай ступені цяжкасці — удары і пераломы.

Мясцовыя жыхары абыходзяць прыезджы цырк бокам
Фота Віталя ПІВАВАРЧЫКА


Анастасія Швайбовіч, афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, аднаўляе карціну здарэння:

— Паведамленне пра інцыдэнт паступіла нам у 19.33. Выратавальнікі былі на месцы ўжо праз тры хвіліны, але наша дапамога не спатрэбілася. Супрацоўнікі МНС толькі даставілі пацярпелых да машын хуткай дапамогі — некаторым спатрэбіліся насілкі.

Пасля агляду медыкаў 8-гадовую дзяўчынку і 12-гадовага хлопчыка адпусцілі дадому. Двое дарослых таксама адмовіліся ад шпіталізацыі. У бальніцы застаюцца будучая мама і 62-гадовая жанчына — пенсіянерку плануюць выпісаць на наступным тыдні. Але карэспандэнт «Р», якая выехала на месца здарэння, даведалася, што пацярпелых значна больш — не ўсе адразу звярнуліся па дапамогу. Людміла Баталевіч з іх ліку: праз суткі пасля інцыдэнту яна збіраецца да ўрача і з жахам успамінае свой паход у цырк:

— На прадстаўленне пайшлі амаль усёй сям’ёй. Мне з пяцігадовым унукам Уладзікам дасталіся недарагія білеты — 7-ы рад, па 19 рублёў з кожнага. А сын з дзіцёнкам паспелі купіць VIP-месцы. Зайшлі ў цырк і адразу здзівіліся. За 25 рублёў саджалі на звычайныя пластмасавыя крэслы каля сцэны. Мне з унукам трэба было падняцца вышэй, але гэта было складана з-за вельмі вузкага прахода паміж трыбунамі. Нам прапанавалi сесці на непрыгожыя неадшліфаваныя дошкі. Тыя выглядалі быццам толькі з піларамы. І наогул, уся канструкцыя трыбуны падалася нам вельмі дзіўнай і няякаснай.

Трыбуны павалі-ліся, калі гледачы рассаджваліся. Відавочца ўзгадвае — у той момант здавалася, што зямля проста сыходзіць з-пад ног:

— Памятаю, крыкнула: «Мы што, едзем?!» Частка трыбуны ў адзін момант павалілася як картачны домік. З усіх бакоў галасілі дзеці. Перад вачыма яшчэ стаіць, як горка плакала дзяўчынка гадоў пяці. Вельмі спалохалася за бабулю, у яе нешта з пазваночнікам здарылася.

 Людміла Баталевіч тады не думала пра сябе: галоўнае, каб родныя былі жывыя. На шчасце, з сынам усё добра, а вось дзеткі да гэтага часу не могуць прыйсці ў сябе — увесь час плачуць. Сама жанчына, калі эмоцыі крыху сціхлі, адчувае моцны боль у спіне і назе.


У той дзень было запланавана ўжо другое выступленне прыезджага цырка ў Заслаўі, на яго вельмі хацела патрапіць і Вікторыя Азарава. Маладая мама з двухгадовай дачкой крыху спазняліся. Калі ўсё адбылося, яны стаялі ля касы. Думалі купляць білеты:

— Ба-бах! Пачула гэта і вельмі спалохалася. Уваход у цырк быў невялікі. Разглядзець, што адбываецца ўнутры, з вуліцы было складана. Але ўжо праз момант выбеглі супрацоўнікі цырка, паднялі тэнт, каб пашырыць праём.

Вікторыя баялася апынуцца ў цэнтры цісканіны. Добра, што гэтага не адбылося — людзей унутры памяшкання было яшчэ няшмат.

Праз суткі пасля інцыдэнту каля шатра ў цэнтры Заслаўя нешматлюдна і ціха. Мясцовыя жыхары абыходзяць прыезджы цырк бокам, а на месцы працуе следча-аператыўная група ў складзе супрацоўнікаў Следчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

КАМПЕТЭНТНА

Таццяна БЕЛАНОГ, афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці:

— Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара цырка шапіто Sirius, які не забяспечыў належнае аказанне паслуг у выглядзе канцэртнай дзейнасці. Вядуцца допыты сведак, відавочцаў, пацярпелых, а таксама работнікаў цырка і службовых асоб. Следства запатрабавала ўсю неабходную дакументацыю па вырабе і эксплуатацыі цыркавога абсталявання, трыбун для гледачоў, а таксама дакументацыю, якая рэгламентуе тэхніку бяспекі пры такім родзе дзейнасці.

ypopko@bk.ru
Версия для печати
Лена, 45, Волковыск
Всегда боялась седеть в таких помещениях цирков.Хорошо,что не так много пострадавших.
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?