Нататкі пра пацяпленне клімату, прагнозы навукоўцаў і тое, ці будуць у Беларусі праз 100 гадоў расці пальмы, манга і бананы
20.12.2017 10:43:33
Што адбываецца з надвор’ем? Летам бывае пад 40, а суровыя зімы з сапраўднымі снежнымі гурбамі — даўно ў мінулым. З такімі пагоднымі выкрунтасамі, можа, і сапраўды гадоў праз 100 Беларусь ператворыцца ў трапічную краіну? Зрэшты, пра глабальнае пацяпленне, парніковы эфект сёння пішуць шмат і па-рознаму. Адны звязваюць пацяпленне з вынікамі гаспадарчай дзейнасці чалавека, іншыя кажуць пра натуральныя працэсы й цыклічнасць у клімаце Зямлі. Адно відавочна: трэба прыстасоўваецца да новых кліматычных умоў.
У Беларусі пацяпленне клімату прыкмячаюць з канца 80-х, асабліва ўзімку. Дзе падзеліся зімы снежныя, марозныя? Вось пішу пра тое — снежань за вакном, каля нуля на тэрмометры і мокра на тратуарах. Баюся, нашы ўнукі-праўнукі хутка будуць радавацца снегу як нечаму незвычайнаму й рэдкаму… І зменьваецца ж не толькі карцінка за вакном, але й усе астатнія звёны прыроднага ланцужка: жывёлы, расліны, рыбы, насякомыя. У беларускіх лясах, палях і рэках з’явіліся чужынцы-прыхадні з паўднёвых рэгіёнаў, знiклi расамаха, паўночны алень, “перасяляюцца” ад нас на поўнач елка, глушэц, цецярук. Змены — істотныя: на поўдні Беларусі ёсць новая агракліматычная зона, якая адпавядае лесастэпам Украіны. Вось якая кліматычная разбалансіроўка. І адбылося парушэнне балансу цяпла й холаду, паводле афіцыйнай інфармацыі, за 25 гадоў, пры павелічэнні сярэднегадавой тэмпературы ўсяго на 1,3 градуса. А калі дадасца некалькі градусаў?
Навукоўцы з брытанскага MetOffice, аналаг Гідраметцэнтра, склалі карту кліматычных змен з прагнозам да канца стагоддзя. Паспрабавалі разлічыць: як глабальнае пацяпленне адаб’ецца на жыцці зямлян, і як будзе выглядаць у розных краінах сельская гаспадарка, рыбалоўства, экспарт-імпарт прадуктаў, ежа. Мы ж да карты брытанцаў дададзім трохі прагнозаў беларускіх вучоных, дзеянняў аграрыяў ды меркаванняў звычайных жыхароў Беларусі.
Мяркуючы па карце, у розных шыротах планеты пацяпленне клімату выявіцца па-рознаму. Для адных краін стане бедствам засуха і неўраджай, для другіх — магутныя паводкі, для трэціх — пажары. У Беларусі, сцвярджаюць ужо нашы навукоўцы, “пацяпленне клімату ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі да ярка выяўленых негатыўных з’яваў не прывядзе”. І яшчэ: “Магчыма, будзе нават больш пазітыўных момантаў. Дзякуючы працягламу спякотнаму лету і дастатковай увільготненасці глебы беларусы змогуць збіраць па два ўраджаі за сезон”. І айчынныя энергетыкі настроены аптымістычна: “Цяперашняе падвышэнне тэмператур нясе для нашай краіны нямала добрага”. Бо цёплыя зімы — гэта ж эканомія энергарэсурсаў. А нам пара ўжо выбіраць кандыцыянеры, бо ўлетку анамальная спякота, магчыма, будзе доўжыцца не тыдзень, а як на Украіне: месяц, а то й два.
“Калі клімат змяніць нельга, то да яго трэба адаптаваць нашу сельскую гаспадарку”, — кажуць беларускія аграрыі дый асабліва не чакаюць ад мора пагоды. За апошнія гадоў 20 ім удалося амаль у два разы павысіць ураджайнасць збожжавых. Павелічэнне вегетацыйнага перыяду (амаль на месяц!) дало магчымасць сельгасарганізацыям увесці ў абарот новыя культуры: кукурузу, сою, проса. Шырока пайшла на палі пайза — кармавая культура, якая вытрымлівае працяглую засуху і здольная даваць некалькі ўкосаў за сезон. Зерне пайзы — як у проса, прыдатнае на корм свойскай жывёлы й птушкі, а зялёную масу, сена й салому ядуць каровы, коні. Укараняецца ў вытворчасць соя, азімы ячмень, пашыраюцца пасевы рапсу. Дарэчы, рапс — гэта стэпавая расліна з велізарным патэнцыялам. Сёння гэта найкаштоўная біядабаўка да камбікармоў для жывёл, крыніца для атрымання біядызелю. У Светлагорскім раёне Гомельшчыны адна з гаспадарак паспяхова займаецца сланечнікам, а пад Гомелем гаспадаркі вырошчваюць зялёны гарошак і спаржавую фасолю.
І мой сусед, са стажам дачнік, з аптымізмам глядзіць у будучыню: “Цяпер пацяпленне клімату заўважна і ў мяне на стале”. На дачы ў яго — амаль Краснадарскі край: ёсць бахча, вінаграднік, арэшнік. З павышэннем сярэднегадавых тэмператур прыходзяць новыя культуры на прысядзібныя ўчасткі. Сёння ў Беларусі нікога не здзівіш мясцовым балгарскім перцам, баклажанамі, пекінскай капустай, грэцкімі арэхамі. Знаўцы кажуць, што арэхі беларускай селекцыі пераўзыходзяць па якасці прывазныя. Не першы год растуць у нас экзатычныя для Беларусі кавуны — у тым ліку й на палях каля прэзідэнцкай рэзідэнцыі “Дразды”. Сам жа Прэзідэнт у 2014-м сабраў там ураджай кавуноў, якому маглі б пазайздросціць астраханскія бахчаводы: мяркую, кансультанты былі добрыя. Вырошчваннем карыснай ягады займаюцца гаспадаркі ў Мінскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Культура дае неблагі прыбытак: рэнтабельнасць — да 200 працэнтаў!
Пацяпленне клімату радуе і аматараў вінаграду. Раней у нас ён рос, ды салодкіх ягад было малавата. Праз гадоў 50-100 пры такіх тэмпах пацяплення Беларусь можа ператварыцца ў краіну вінаградарства: трэба ў малдаван ды грузінаў досвед пераймаць. У Пінскім раёне вырошчваюць вінаград для прамысловага выкарыстання. Гарачае сонца на Гомельшчыне спеліць абрыкосы, персікі, ківі, на соткі прыйшла й дыня.
Ну а як жа пальмы-фінікі, манга, бананы? Пажывем — пабачым. Дарэчы, у цэнтры Мінска садоўнік-эксперыментатар ужо шмат гадоў вырошчвае трапічныя расліны, паспяхова адаптуе іх да нашых умоў. Ён, як і я, не ведае: якая будзе Беларусь праз сто гадоў. Я, паміж намі, не надта веру ў доўгатэрміновыя прагнозы кліматолагаў. Заўважце: яны й самі называюць свае прадказанні на далёкую перспектыву няйначай як “верагодныя тэндэнцыі”, у якіх заўсёды ёсць мноства “калі”. Несумненна, у змяненні клімату ёсць частка нашай віны. Ды калі мы ўсе разам перастанем карыстацца гаручым, спынім заводы, перасядзем на равары… Думаеце, паўплываць на ўмовы надвор’я ўдасца? І немагчыма ж павесці ўсіх жыхароў планеты на... барацьбу з глабальным пацяпленнем. Таму, мяркую, варта нам асвойвацца ў новых умовах, быць дзейнымі аптымістамі, наладжваць сваё жыццё так, каб атрымліваць ад яго радасць — і дзяліцца ёю з іншымі. Чаго й жадаю ўсім нам у Новым годзе!
Іна Ганчаровіч
Голас Радзімы № 48 (3552), чацвер, 21 снежня, 2017 у PDF
У Беларусі пацяпленне клімату прыкмячаюць з канца 80-х, асабліва ўзімку. Дзе падзеліся зімы снежныя, марозныя? Вось пішу пра тое — снежань за вакном, каля нуля на тэрмометры і мокра на тратуарах. Баюся, нашы ўнукі-праўнукі хутка будуць радавацца снегу як нечаму незвычайнаму й рэдкаму… І зменьваецца ж не толькі карцінка за вакном, але й усе астатнія звёны прыроднага ланцужка: жывёлы, расліны, рыбы, насякомыя. У беларускіх лясах, палях і рэках з’явіліся чужынцы-прыхадні з паўднёвых рэгіёнаў, знiклi расамаха, паўночны алень, “перасяляюцца” ад нас на поўнач елка, глушэц, цецярук. Змены — істотныя: на поўдні Беларусі ёсць новая агракліматычная зона, якая адпавядае лесастэпам Украіны. Вось якая кліматычная разбалансіроўка. І адбылося парушэнне балансу цяпла й холаду, паводле афіцыйнай інфармацыі, за 25 гадоў, пры павелічэнні сярэднегадавой тэмпературы ўсяго на 1,3 градуса. А калі дадасца некалькі градусаў?
Мяркуючы па карце, у розных шыротах планеты пацяпленне клімату выявіцца па-рознаму. Для адных краін стане бедствам засуха і неўраджай, для другіх — магутныя паводкі, для трэціх — пажары. У Беларусі, сцвярджаюць ужо нашы навукоўцы, “пацяпленне клімату ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі да ярка выяўленых негатыўных з’яваў не прывядзе”. І яшчэ: “Магчыма, будзе нават больш пазітыўных момантаў. Дзякуючы працягламу спякотнаму лету і дастатковай увільготненасці глебы беларусы змогуць збіраць па два ўраджаі за сезон”. І айчынныя энергетыкі настроены аптымістычна: “Цяперашняе падвышэнне тэмператур нясе для нашай краіны нямала добрага”. Бо цёплыя зімы — гэта ж эканомія энергарэсурсаў. А нам пара ўжо выбіраць кандыцыянеры, бо ўлетку анамальная спякота, магчыма, будзе доўжыцца не тыдзень, а як на Украіне: месяц, а то й два.
“Калі клімат змяніць нельга, то да яго трэба адаптаваць нашу сельскую гаспадарку”, — кажуць беларускія аграрыі дый асабліва не чакаюць ад мора пагоды. За апошнія гадоў 20 ім удалося амаль у два разы павысіць ураджайнасць збожжавых. Павелічэнне вегетацыйнага перыяду (амаль на месяц!) дало магчымасць сельгасарганізацыям увесці ў абарот новыя культуры: кукурузу, сою, проса. Шырока пайшла на палі пайза — кармавая культура, якая вытрымлівае працяглую засуху і здольная даваць некалькі ўкосаў за сезон. Зерне пайзы — як у проса, прыдатнае на корм свойскай жывёлы й птушкі, а зялёную масу, сена й салому ядуць каровы, коні. Укараняецца ў вытворчасць соя, азімы ячмень, пашыраюцца пасевы рапсу. Дарэчы, рапс — гэта стэпавая расліна з велізарным патэнцыялам. Сёння гэта найкаштоўная біядабаўка да камбікармоў для жывёл, крыніца для атрымання біядызелю. У Светлагорскім раёне Гомельшчыны адна з гаспадарак паспяхова займаецца сланечнікам, а пад Гомелем гаспадаркі вырошчваюць зялёны гарошак і спаржавую фасолю.
Беларускія кавуны — гэта ўжо салодкая рэальнасць