Журналісты «Р» перачыталі пошту Дзеда Мароза і выканалі запаветныя жаданні дзяцей
30.12.2016 23:48:26
Перад Новым годам хочацца верыць у цуды. У добрага Дзеда Мароза, які можа выканаць самую патаемную мару. Штодзень у рэзідэнцыю чараўніка ў Белавежскай пушчы прыходзіць каля тысячы лістоў. Дзед Мароз разам са Снягуркай чытае кожнае пасланне. Але выканаць усе пажаданні ім складана. Карэспандэнты «Р» вырашылі дапамагчы галоўным героям зімовых свят і на некалькі дзён сталі іх добраахвотнымі памочнікамі.
У Белавежскай пушчы «высокі сезон». На паркоўцы перад уваходам у Нацыянальны парк дзясяткі машын і аўтобусаў. Гасцей — процьма. Едуць з усіх куткоў Беларусі, з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы. Наведванне рэзідэнцыі Дзеда Мароза — абавязковы пункт святочнай праграмы. Кожныя некалькі хвілін на тэрыторыю рэзідэнцыі заходзіць новая група наведвальнікаў. Дзед разам з унучкай сустракае гасцей на парозе сядзібы. Вітаюцца, жартуюць, фатаграфуюцца на памяць. Нядоўгія перапынкі яны праводзяць у рабочым кабінеце. Тут цёпла і ўтульна. У каміне патрэскваюць дровы, за сцяной зіхаціць ялінка. Уздоўж сцен стаяць скрынкі з лістамі. Дзед Мароз дастае некалькі, сядае за стол:
— Глядзіце, ажно з Мюнхена даслалі! А гэты канверт прыйшоў з Тайваня. Вось з Рыгі…
Аднак асноўная частка лістоў прыходзіць усё ж з Беларусі. Жаданні ў дзяцей самыя розныя. Просяць канструктары «Лега», тэлефоны, планшэты. Чараўнік чытае:
«Дарагі дзядуля! У гэтым годзе я быў вельмі добрым хлопчыкам. У маім дзённіку ніводнай заўвагі. І адзнакі выдатныя. Вельмі спадзяюся, што грошай у цябе дастаткова, і ты падорыш мне «Лега. Каманда даследчыкаў вулканаў». Жадаю шчасця і дабрабыту. Разлічваю на цябе! Міша, 8 гадоў».
Дзед Мароз падзяліўся з намі найбольш цікавымі лістамі
Наступны ліст прыйшоў з Віцебскай вобласці. Хлопчык Максім просіць пакласці пад ялінку кубік Рубіка і набор рознакаляровых алоўкаў. На развітанне жадае старому не змерзнуць у халодным зімовым лесе, каб дзеці не засталіся без падарункаў. Дзед Мароз усміхаецца: «Дзякуй табе, добры чалавек!»
На некаторых лістах дзядуля робіць свае адзнакі, запісвае нумары тэлефонаў. Гэта пошта асаблівай важнасці і патрабуе пільнай увагі. Лісты з просьбамі аб дапамозе, з пажаданнямі «каб бацькі не пілі і не сварыліся» трапляюць у асобны стос. З кожнай такой сітуацыяй трэба разбірацца асобна.
Сваімі марамі з Дзедам Марозам дзеляцца не толькі дзеці, але і дарослыя. Яны, як правіла, не просяць падарыць нешта матэрыяльнае, а мараць аб шчасці і сямейным дабрабыце. Некаторыя дзеляцца набалелым: «Мы з мужам жывём разам нямала гадоў, аднак дзяцей у нас па-ранейшаму няма. Калі ласка, прынясі нам доўгачаканае шчасце — быць бацькамі».
Дзед Мароз з Белавежскай пушчы рады бачыць кожнага ў сябе ў гасцях
Пад акном госці клічуць Дзеда Мароза. Трэба ісці. А мы застаёмся, чытаем лісты. Часам смешныя, часам мілыя і кранальныя. Тут, каля каміна, побач са скрынкамі з тысячамі допісаў, набліжэнне свята адчуваецца асабліва. І мы адпраўляемся ў дарогу, каб падзяліцца гэтым адчуваннем з дзецьмі, якія чакаюць свят з надзеяй і нецярпеннем.
«Я вучуся ў 3-м класе. Адзнакі ў мяне добрыя, я стараюся. Вельмі люблю займацца спортам. Нядаўна пачаў іграць у валейбол. Дзядуля Мароз, у мяне ёсць сястра Оля. Ёй 16 гадоў. Яна вучыцца ў 11-м класе і хоча атрымаць пад ялінку размалёўку і цукеркі. А я вельмі хачу, каб ты падарыў мне альбо білет на «Поле цудаў» (я мару трапіць на перадачу), або валейбольны мяч. Дзякуй!»
Максім Сахашчык, горад Драгічын
Дом на ўскрайку Драгічына. Гасцей тут не чакаюць. А тым больш сапраўдных памочнікаў Дзеда Мароза ў чырвоных шапках і з торбамі падарункаў:
— Максім Сахашчык тут жыве, скажыце, калі ласка? Ён пісаў ліст Дзеду Марозу. Мы прывезлі падарункі з Белавежскай пушчы!
Максім уражаны. У разгубленасці ён глядзіць то на маці, то на бацьку. Атрымлівае валейбольны мяч. Яго сястры аддаём салодкі падарунак і размалёўку. Хлопчык запрашае ў свой пакой. Паказвае дзённік. Адзнакі за чвэрць толькі выдатныя — дзявяткі і дзясяткі. Любімыя прадметы Максіма — матэматыка і замежная мова. Але ж хлопчык марыць аб кар’еры футбаліста. На трэніроўках выкладаецца на 100 працэнтаў. Яго мэта — выйсці на газон легендарнага стадыёна «Сант’яга-Бэрнабэу» ў асноўным складзе мадрыдскага «Рэала».
Максім прызнаецца: шмат хто з яго аднакласнікаў у існаванне Дзеда Мароза не верыць
Раней Максім ніколі не пісаў лістоў Дзеду Марозу. Але ж у гэтым годзе вырашыў праверыць, ці сапраўды ў пушчы жыве чараўнік, які можа выканаць любое жаданне. Праверыў. Упэўніўся. Ён нават падрыхтаваў узаемны падарунак — малюнак з выявамі жыхароў падводнага свету. І дапоўніў яго словамі падзякі:
— Ведаеце, мне часам шкада Дзеда Мароза. Ён рыхтуе для ўсіх дзяцей падарункі, а што атрымлівае ён? Я абавязкова набуду самыя смачныя цукеркі і адпраўлю дзеду поштай. Спадзяюся, ён будзе рады.
Максім прызнаецца: шмат хто з яго аднакласнікаў у існаванне Дзеда Мароза не верыць. Цяпер хлопец ім абавязкова раскажа, што дарэмна. Ён на ўласныя вочы бачыў памочнікаў чараўніка з Белавежскай пушчы: «Маім сябрам падарункі ад Дзеда Мароза дакладна не прывозілі, не перадавалі ў рукі. Я ім абавязкова раскажу і пакажу! Уяўляю, як яны здзівяцца!»
Бацька Максіма слухае сына, усміхаецца. Ён у Дзеда Мароза нічога не прасіў. У Мікалая ёсць усё, аб чым можа марыць дарослы чалавек. Любімая жонка, выдатныя дзеці. Усё астатняе прыкладзецца. Мікалай у гэтым не сумняваецца.
«Вітаю вас, Дзед Мароз. У мяне ёсць маленькі брацік. Яго завуць Макар. Калі ласка, падары яму вялікую машыну. Мая сястра марыць пра чароўныя фламастары. А мне, калі гэта магчыма, прынясі паравозік. Мы ўсе цябе вельмі чакаем!»
Лявон Говін, горад Белаазёрск
Лявон — чалавек заняты. Ён вучыцца ў чацвёртым класе. Наведвае музычную школу і некалькі секцый. Займаецца ў тэатральным гуртку, любіць суднамадэліраванне і футбол.
— Я адпачываю толькі ў суботу. Баўлю час з малодшай сястрой Сафіяй і братам Макарам. У лютым яму споўніцца два гады.
Візіту памочнікаў Дзеда Мароза Лявон не чакаў. Але ж здагадаўся, чаму пушчанскаму чараўніку спадабаўся менавіта ягоны ліст:
Лявон папрасіў падарунак не для сябе, для свайго брата.
— У мяне ёсць адна версія. За апошнюю чвэрць я атрымаў 10 па беларускай літаратуры. Напэўна, беларускаму Дзеду Марозу гэта спадабалася.
У маці Лявона Галіны свая версія: «Сапраўды, па-беларуску Лявон чытае вельмі шмат. Але ж галоўнае, што ён вельмі добры. Дбае пра ўсіх навокал, а пра сябе — у апошнюю чаргу. Папрасіў падарункі для брата і сястры, а толькі потым — для сябе. Думаю, што Дзед Мароз ацаніў менавіта гэтую рысу яго характару».
Перадаём паравозік, грузавікі, настольную гульню для дзяцей. Лявон хітра ўсміхаецца: «Я каторы год хачу праверыць, ці сапраўды існуе Дзед Мароз. Думаю паставіць каля ялінкі камеру, каб зняць старога на відэа. Але ж ёсць адна праблема — карты памяці на ўсю ноч не хопіць. Трэба нешта прыдумаць. Толькі вось што?»
З пушчанскім дзедам Лявон знаёмы асабіста — хлопчык ужо прыязджаў у рэзідэнцыю чараўніка. Гэтую падзею ён і сёння ўспамінае з задавальненнем. Расказвае, што падчас фота на памяць звычайна просяць сказаць «Чы-ы-з». Але ж у беларускага Дзеда Мароза ёсць сваё кароннае слова — «Дра-а-нікі». Такі нацыянальны каларыт хлопцу даспадобы. Таму для галоўнага святочнага персанажа ён прыдумаў сваё віншаванне:
— Дзед Мароз, табе я жадаю многа-многа чароўнай сілы. Яна спатрэбіцца ўсім, хто чакае тваіх падарункаў і тваёй дапамогі. Жадаю моцнага здароўя і каб ты мог яшчэ шмат гадоў дарыць людзям свята.
«Шчыра кажучы, гэтая кніга вельмі рэдкая. Я разлічваю на цябе, дзядуля. Дашлі, калі ласка, гэты падарунак перад Новым годам. Вялікі дзякуй!»
Нэлі Манчанка, вёска Прыбарава, Брэсцкі раён
Камп'ютар, планшэт, прыстаўку для гульняў, сенсорны тэлефон… Часцей за ўсё сучасныя дзеці просяць у Дзеда Мароза ўсялякія гаджэты. А вось папраciць у яго звычайную цацку або кнігу — па цяперашнiх мерках дзіва дзіўнае. Менавіта таму мы не маглi не звярнуць увагу на ліст Нэлі Манчанка з невялікай вёскі Прыбарава, што ляжыць у 50 кіламетрах ад Брэста. Сямікласніца мясцовай школы чакала ў падарунак кнігу, але не якую-небудзь, а толькі канкрэтнага аўтара — Муні Вітчэр. «Ніна, чароўная кніга дзяўчынкі Шостага Месяца» з серыі «Ніна» — вось яе назва, калi каму цiкава.
Нэлі любіць чытаць кнігі
Калі мы вырашылі здзейсніць мару Нэлі, то яшчэ не ведалі: Муні Вітчэр насамрэч у кніжных крамах госця не частая. Абзваніўшы і аббегаўшы з дзясятак кнігарняў, мы так і не сустрэлі там «Ніну». Пачалі шукаць твор праз інтэрнэт у кніжных крамах — і знайшлі!
Адчыніў дзверы драўлянага сялянскага дома тата Уладзімір: з ім мы па тэлефоне звязаліся напярэдадні. А вось Нэлі пра візіт памочнікаў Дзеда Мароза нiчога не ведала. Убачыўшы двух персанажаў у каўпаках, са святочным мяшэчкам, дзяўчынка здагадалася, што мы не проста так у госцi завiталi, а маем сакрэтнае даручэнне, i вядома ж, ад каго.
— Я вельмі люблю чытаць пра таямніцы і прыгоды, — пачала расказваць Нэлі. — Муні Вітчэр піша фантастыку для дзяўчынак, але ў бібліятэцы яе кнігі выдаюць толькі за грошы. Ды такую кнiгу лепей за ўсё мець у асабiстай бiблiятэцы.
Дарэчы, дзяўчынцы бiблiятэку наведваць не вельмi зручна. У вёсцы яе няма, але раз на тыдзень эрудзіраваная школьніца спецыяльна па кніжных справах бывае ў абласным цэнтры. Набраўшы торбу літаратуры, едзе дамоў. Кніга — яе лепшы сябар, у гэтым мы ўжо ўпэўненыя.
Пытаемся, чаму Нэлі не папрасіла ў зiмовага чараўнiка электронную кнігу. Гаворыць, такая ў яе ўжо ёсць. Падарылі на дзень нараджэння ўлетку, але ж гартаць «жывыя» старонкі больш цікава, чым «паліраваць» пальцам экран дэвайса.
А што тычыцца Дзеда Мароза, то юная суразмоўца ў цуд перад Новым годам верыла заўсёды: нават аднакласнікам прапанавала таксама даслаць лісты ў ягоную сядзібу ў Белавежскай пушчы. На нашу прапанову перадаць Дзеду Марозу прывітанне і словы падзякі Нэлі дзелавіта адмаўляецца: праз некалькі дзён з бацькамі паедзе ў Нацыянальны парк, там сама павіншуе добрага чараўніка з Новым годам і Калядамі.
«Дарагі Дзядуля Мароз, я імкнулася сёлета паводзіць сябе добра. Я вельмі хачу атрымаць ад цябе ў падарунак касмічны пясок. Я цябе вельмі люблю і ведаю, што ты, магчыма, не зможаш прынесці такі дарагі прэзент. Калі так, я б хацела атрымаць мяккую ляльку коціка. Калі ласка».
Яўгенія Гром, вёска Клейнікі, Брэсцкі раён
Яўгенія напiсала свой лiст з дапамогай старэйшай сястры. Увасобіць жаданні маленькай дзяўчынкі ў рэальнасць было нескладана, а вось перадаць «бандэроль» з рук у рукі — задачка з зорачкай. Карэспандэнты «Р» тэлефанавалі ў аграгарадок шмат разоў, але так і не здолелі дазваніцца. Вымушаны былі шукаць сям’ю Гром праз суседзяў. Яны растлумачылі: навасёлы з’ехалі на некалькі дзён да родзічаў у Оршу. Але ў вёсцы жыве бабуля маленькай Жэні.
Галіна Іванаўна прыемна здзіўлена — абяцала перадаць касмічны пясок унучцы.
І вось два карэспандэнты ў чырвоных святочных каўпаках блукаюць па клейніцкіх вуліцах — высвятляюць дакладныя каардынаты бабулі Галіны Іванаўны. Гэта быў сапраўдны навагодні квест. Напэўна, сам Дзед Мароз назіраў праз чароўны манітор за нашымі прыгодамі, бо нейкім чынам мы знайшлі памочнікаў, якія ведалі сям’ю Гром і пагадзіліся суправаджаць нас да іх хаты. 64-гадовая жанчына не паверыла вачам:
— Гэта першы ліст Жэнечкі да Дзеда Мароза. Яна вельмі верыць, што ён існуе. А пасля вашага падарунка яшчэ больш будзе! Хто б мог падумаць, што жаданні з канвертаў ажыццяўляюцца.
Галіна Іванаўна змахвае слязінку і расказвае, што ў Прыбужжа яны з мужам прыехалі ў 1995 годзе. Адсяленцы з чарнобыльскай зоны. Аселі ў Клейніках, тут выгадавалі двух дзяцей, якія падарылі трох унучак. Менавіта Вікторыя, старэйшая за Яўгенію сястрычка, дапамагала ёй з лiстом да Дзеда Мароза.
Вернуцца дамоў дзеці 30 снежня, але клапатлівая бабуля ўжо пры нас трымала ў руках тэлефон. Паведаміць радасную, незвычайную навіну трэба як мага хутчэй!
«Тэлефон нам неабходны, каб дзеці маглі размаўляць з біялагічнымі татамі і мамамі, а камера — каб мы захоўвалі ўсе важныя моманты жыцця ў прытулку».
Камянецкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр з дзіцячым сацыяльным прытулкам, Пелішча, Камянецкі раён
Дарэчы, гэта быў першы ліст, на які Дзед Мароз звярнуў нашу ўвагу. Калектыў і выхаванцы Камянецкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з дзіцячым сацыяльным прытулкам у вёсцы Пелішча просяць у Дзеда Мароза набыць радыётэлефон і прафесійную камеру.
Зручны тэлефон-трубка быў дастаўлены па пазначаным на канверце адрасе вечарам 27 снежня. Мы з’явіліся на парозе ў той момант, калі 11 выхаванцаў уносілі апошнія праўкі ў сцэнарый каляднай п’есы. Філасофская пастаноўка раскрывае погляды на жыццё працавітай Марыі і лайдачкі Марфы. Праз казачныя здарэнні апошняя зразумее, што праца надзяляе чалавека высакароднасцю.
Дзеці з Камянецкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра зараз змогуць тэлефанаваць сваім бацькам па тэлефоне, які ім падарылі добрыя чараўнікі
Сацыяльна-педагагічны цэнтр — месца, куды трапляюць дзеткі максімум на шэсць месяцаў. Іх бацькі дрэнна паводзілі сябе, таму на некаторы час іх сыноў і дачок адпраўляюць у спецыяльнае месца, а дарослым даюць шанц выправіцца. Сёння ў цэнтры знахо- дзяцца выхаванцы ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў.
— Дагэтуль у цэнтры быў адзін тэлефон, які знаходзіцца на другім паверсе будынка, таму вечарам, калі дзеці рыхтуюцца да заняткаў або гуляюць, мы не заўсёды чуем званок. З’яўленне радыётэлефона — гэта рэальная магчымасць для дзетак быць на сувязi з роднымі бацькамі, — гаворыць дырэктар установы Вольга Гамзюк.
Напрыканцы снежня яшчэ на адно жаданне ў сацыяльным прытулку стала менш. Кожны дзень ва ўстанову наведваюцца госці, прычым не з пустымі рукамі. Яны прывозяць цукеркі, сувеніры, цацкі, лялькі — усё тое, пра што мараць дзяўчынкі і хлопчыкі. Але самая запаветная мара кожнага дзіцяці, якое пад Новы год апынулася ўдалечыні ад бацькоў, — вярнуцца дамоў. Навагоднія і калядныя святы — гэта найперш сямейныя святы. Няхай нашы дзеці будуць шчаслівымі!
Лісты ў пушчу

«Я мару аб полі цудаў»

Машына для Макара

Лепшы падарунак — кніга

Касмічны госць

У іх зазваніў тэлефон

p.losich@gmail.com
hanna.petrachenka@yandex.ru