«Цмокі-Мінск»: брэнд брэндам, але ж – гульня...
17.10.2012 15:57:36
Адно задавальненне — агучваць назву беларускай баскетбольнай каманды, якая прадстаўляе нашу краіну ў Адзінай лізе ВТБ!
Не ведаю, каму прыйшло ў галаву такі брэнд стварыць, але ж слова «цмокі» — такое роднае, беларускае…
А так… У другой гульні, з расійскім «Ніжнім Ноўгарадам», хлопцы Андрэя Крываноса не мелі аніякіх магчымасцей парадаваць нешматлікіх прыхільнікаў, якія сабраліся на «Мінск-Арэне». Канчатковы вынік гульні — 66:93 на карысць гасцей. І першую гульню, нагадаем, «Цмокі» прайгралі — таксама расійскай камандзе «Енісей». Сапраўды, вельмі хочацца перамогі нарэшце! Няўжо нашы «Цмокі» — не чараўнікі? Шанец зрабіць цуд будзе 21 кастрычніка, на выездзе — у гульні з краснадарскім «Лакаматывам». А 28 кастрычніка «Цмокі-Мінск» вернуцца на «Мінск-Арэну», дзе ў рамках Адзінай лігі ВТБ прымуць «Трыумф» з Люберцаў. Дарэчы, пакуль сапернікі ў мінчан не самыя моцныя, наперадзе — больш сур’ёзныя іспыты…
Инна ГАРМЕЛЬ, «БН