Традыцыйная сустрэча моладзі Беларусі, Расіі і Украіны праходзіла пад дэвізам "Мы перамаглі разам!" і прысвячалася 65-годдзю Вялікай Перамогі
Больш за тысячу юнакоў і дзяўчат з трох братніх краін разам жылі, спаборнічалі, адпачывалі ў палатачным лагеры славянскай моладзі "Сяброўства-2010", непадалёк ад манумента Дружбы на памежжы Гомельскай, Бранскай і Чарнігаўскай абласцей. Традыцыйны маладзёжны форум, ганаровымі ўдзельнікамі якога былі ветэраны
Вялікай Айчыннай вайны, праходзіў у сорак першы раз, сёлета – пад апекай украінцаў.
Праграма жыцця ў лагеры ўключала шырокія культурна-пазнавальны, спартыўны, канцэртны блокі. Прайшлі пасяджэнні круглых сталоў, ваенна-пошукавых клубаў. Працавалі таксама клубы маладой сям`і, маладых журналістаў, палітолагаў. А яшчэ быў фэст Клуба вясёлых і знаходлівых, конкурсы бодзіарта, відэасюжэтаў "Лагер! Лагер! Лагер!" і выбары чароўнай "Славянскай прыгажуні-2010". А 26 чэрвеня, напярэдадні Дня моладзі, жыхары лагера сталі ўдзельнікамі шматтысячнага беларуска-расійска-украінскага фэсту "Сяброўства-2010" ля манумента Дружбы.
Максім Яцкевіч
Больш за тысячу юнакоў і дзяўчат з трох братніх краін разам жылі, спаборнічалі, адпачывалі ў палатачным лагеры славянскай моладзі "Сяброўства-2010", непадалёк ад манумента Дружбы на памежжы Гомельскай, Бранскай і Чарнігаўскай абласцей. Традыцыйны маладзёжны форум, ганаровымі ўдзельнікамі якога былі ветэраны
Вялікай Айчыннай вайны, праходзіў у сорак першы раз, сёлета – пад апекай украінцаў.Праграма жыцця ў лагеры ўключала шырокія культурна-пазнавальны, спартыўны, канцэртны блокі. Прайшлі пасяджэнні круглых сталоў, ваенна-пошукавых клубаў. Працавалі таксама клубы маладой сям`і, маладых журналістаў, палітолагаў. А яшчэ быў фэст Клуба вясёлых і знаходлівых, конкурсы бодзіарта, відэасюжэтаў "Лагер! Лагер! Лагер!" і выбары чароўнай "Славянскай прыгажуні-2010". А 26 чэрвеня, напярэдадні Дня моладзі, жыхары лагера сталі ўдзельнікамі шматтысячнага беларуска-расійска-украінскага фэсту "Сяброўства-2010" ля манумента Дружбы.
Максім Яцкевіч

