Тры гарады, дзевяць вёсак…
01.09.2011 18:11:44
Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» накіроўваецца з Мінска ў Ганцавічы.
БЛАГАДАТНЫ Агонь з нагоды Дня пісьменства пабывае да гэтага ў Маларыце, Драгічыне, а таксама ў дзевяці вёсках Мінскай і Брэсцкай абласцей. Іх у складзе экспедыцыі наведаюць дзеячы культуры, навукі і літаратуры, прадстаўнікі грамадскасці.
— Экспедыцыя пачалася ў Свята-Духавым кафедральным саборы, — расказвае кіраўнік экспедыцыі, пісьменніца Ніна Загорская. — За сямнаццаць гадоў Благадатны Агонь ад Гроба Гасподняга быў данесены больш чым у тысячу населеных пунктаў Беларусі.
Таццяна УСКОВА, «БН»
НА ЗДЫМКУ: навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святыняў" стартавала з Мінска.
Фота Генадзя ЖЫНКОВА, БЕЛТА