В новой постановке Большого театра появится... Бэтмен

Традыцыі і сучаснасць

Аперэта Іагана Штраўса “Лятучая мыш” ужо ішла на сцэне Вя­лікага тэатра Беларусі — яна была пастаўлена ў 1961 годзе. Праз некалькі дзесяцігоддзяў тут выра­шы­лі вярнуцца да гэтага твора. Прычым прадставіць яго гледачу ў свежай і нечаканай форме.

bolshoibelarus.by

Пастановачную групу ўзначалілі італьянскі маэстра — галоўны запрошаны дырыжор нашага тэатра Джанлука Марчана і венгерскі рэжысёр Габар Міклаш Керэньі. “Лятучыя мышы” Керэньі жывуць па ўсім свеце. Але беларуская пастаноўка будзе асаблівай. Яшчэ б — тут з’явіцца нават Бэтман! Здзівяць гледача таксама дэкарацыі і касцюмы (іх распрацавана каля 250). Дарэчы, венгерскі мастак па касцюмах Агнеш Дзярмаці працавала ў оскараносным фільме Іштвана Сабо “Мефістофель”.

Вось што кажа пра новую паста­ноўку сам Габар Міклаш Керэньі:

— Мы ствараем спектакль, у якім захаваюцца традыцыі першай аперэты 1874 года, але і возьмем усё самае лепшае з таго, што існуе сёння.

Складаныя лабірынты, паваротны круг, незвычайныя візуальныя эфекты, цікавая харэаграфія, цу­доў­ная музыка — усё будзе працаваць для ўвасаблення задумы рэжысёра. Прэм’ера новай “Лятучай мышы” запланавана на 16 красавіка.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter