Каждую первую среду месяца «Наше утро» и все утренние новостные выпуски на ОНТ будут выходит на «мове»
21.06.2018 18:51:52
Тэлеканал АНТ вырашыў раз на месяц звяртацца да сваiх гледачоў на беларускай мове. З гэтага часу кожную першую сераду месяца праграма «Наша ранiца», а таксама ўсе ранiшнiя выпускi навiн (у 6, 7, 8 i 9 гадзiн) будуць выходзiць на мове Купалы i Коласа. Прэс–сакратар АНТ Святлана Цiханава распавядае:
— Гэта для нас не новы вопыт: два гады запар 21 лютага, калi краiна святкуе Дзень роднай мовы, праграма «Наша ранiца» выходзiла цалкам на беларускай мове. Мы атрымалi цудоўны водгук ад нашых тэлегледачоў, было шмат званкоў з падзякамi. Таму вырашылi пайсцi далей i падключыць да эксперыменту iнфармацыйную службу.
Спiс вядучых, дарэчы, будзе змяняцца, таму кожны мае шанец паспрабаваць сябе ў беларускамоўным эфiры. Зараз вопыт вядзення «Нашай ранiцы» i выпускаў навiн на беларускай мове маюць сярод iншых Наталля Немагай, Кацярына Валовiк, Дзмiтрый Максiмовiч, Кацярына Цiшкевiч i Аляксандр Аверкаў. Акрамя таго, у гэтым годзе з «Навiнамi спорту» у эфiр выходзiла Марыя Лемешава, а пра навiны надвор’я на беларускай мове гледачам распавядала Крысцiна Вiнярская.
Блiжэйшы беларускамоўны эфiр чакае ўсiх ранiшнiх птушак 4 лiпеня.
Ганна АЛЯКСАНДРАВА.
Герман и Люция.