
Так, у панядзелак, 12 мая, у 16:50 у эфір выйдзе фільм «Мама», які прадставiць ў новай, дасціпнай і займальнай музычнай інтэрпрэтацыі казачны сюжэт пра ваўка і казлянят. Камедыя «Цешча» з яркай роляй Рамана Філіпава ў аўторак, 13 мая, у 10:20 раскажа, як бойкая маці будавала асабістае шчасце дачкі па сваім меркаванні і што з гэтага выйшла. Камедыйная меладрама «Аднойчы праз дваццаць гадоў» у сераду, 14 мая, у 17:20 з Наталляй Гундаравай у галоўнай ролі распавядзе пра лёс шматдзетнай маці Надзеі Кругловай.
Адзін з самых кранальных савецкіх фільмаў «Дзеці Дон Кіхота» выйдзе ў эфір у чацвер, 15 мая, у 17:30. Гэта гісторыя пра тое, як загадчык радзільні ўсынаўляе малых, якіх не забралі маці. Ролю лекара выконвае Анатоль Папанаў. Пад прыцэлам кінакамеры — шматдзетная сям’я і звычайныя сямейныя перыпетыі: вучоба, каханне, крызіс самавызначэння. У пятніцу, 16 мая, у 10:30 у праграме канала знакамiтая камедыя рэжысёра Уладзіміра Грамацікава «Вусаты нянь».

Завершае тыдзень сямейнага кінапаказу ў суботу, 17 мая, у 8:45 шэдэўр Мікіты Міхалкова «Радня» — фiльм пра людзей, якія ўжо развучыліся жыць па-старому, а па-новаму пакуль не ведаюць як. У галоўнай ролi — непараўнаная Нона Мардзюкова.

pepel@sb.by