Таццянін дзень
25.01.2008 01:00:00
Справа ў тым, што менавіта ў гэты дзень (12 студзеня па ст.ст.) 1755 г. імператрыца Расійскай дзяржавы Елізавета Пятроўна падпісала загад аб заснаванні Маскоўскага універсітэта. У імя святой мучаніцы Таццяны быў асвечаны храм на тэрыторыі універсітэта. Так святая Таццяна стала заступніцай Маскоўскага універсітэта. З цягам часу на прасторах Расійскай імперыі (у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, якая ў канцы ХVIII стагоддзя ўвайшла ў яе склад) святая стала заступніцай усіх тых, хто вучыцца. У гэты дзень студэнцкая моладзь прыходзіла ў храм, каб паставіць свечкі для поспехаў у вучобе.
А яшчэ ў гэты дзень назіралі за станам надвор’я. Было заўважана: снегапад на Таццяну — дажджлівае лета; на Таццяну марозна і неба яснае — да ўраджаю; калі ў гэты дзень сонечна — рана прыляцяць птушкі. Па надвор’і гэтага дня вызначалі надвор’е на снежань бягучага года.