Такі вось аграсэрвіс – бібліятэчны
13.11.2013 20:14:55
Дом для кнігі адчынены ў вёсцы Ручай
Абсталяваў яго па просьбе жыхароў мясцовы ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсервіс». У бібліятэцы — 5 пакояў. Тры з іх заняты пад кнігі. Два астатнія — для літаратурнага аб’яднання «Світанак» і музея знакамітых людей гаспадаркі.
Гэта 20-я бібліятэка ў сельскай мясцовасці раёна. Яшчэ тут курсіруе «кнігарня на колах», бібліёбус, які дастаўляе літаратуру ў 42 самыя аддаленыя вёскі.
Уладзімір САУЛІЧ, «БН»
НА ЗДЫМКУ: старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Мікалай БАГОВІЧ уручае сімвалічны ключ ад бібліятэкі яе загадчыцы Але ФІЛІПЁНАК.
Фота аўтара